Ад лічылкі да пацалунка

- 10:13Культура

Як заахвоціць дзяцей да вывучэння роднай мовы? А вы пагуляйце з імі ў беларускія народныя гульні — раіць Святлана Генадзьеўна Балцэвіч, кіраўнік фальклорнага ансамбля “Явар” пры сярэдняй школе № 159 Мінска.

— Тут мы вывучаем фальклор, паглыб­ляемся ў шматлікія тонкасці беларускай народнай творчасці і каляндарнай абраднасці. Праграма нашых заняткаў разлічана на 9 гадоў. Такім чынам, з першага класа дзеці пазнаюць багацце беларускай культуры. Аднак пачынаем мы з самага неабходнага — з мовы. Бо нават сэнс слова “жыта” сучасныя першакласнікі не заўсёды разумеюць. І нават самае простае — “матулька”, “татулька” — часам трэба тлума­чыць. Улічваючы, што ў абрадавай твор­часці шмат дыя­лектызмаў, можна ўявіць, што літаральна кожнае слова ў кароценькай загадцы дзецям даво­дзіцца перакладаць, — расказвае педагог.

Каб вучні не страцілі ціка­васць і засвойвалі асновы народнай культуры з задавальненнем, знаёмства з ёй пачынаю з самага цікавага і вясёлага — з гульняў.

 

Чытайце  матэрыял Віталіны НЕСЦЯРОВІЧ у нумары ад 14 кастрычніка 2022 года.