Усе дарогі зімы вядуць да вясны, вясны духоўнай. У гэтым перакананы настаўнікі Навагрудчыны.
На працягу двух гадоў ва ўсіх установах адукацыі раёна ў час веснавых канікул у аздараўленчых лагерах працавалі профільныя духоўна-маральныя змены. Вопыт работы двух гадоў паказаў: такія змены актуальныя і запатрабаваныя сярод бацькоўскай грамадскасці. Анкетаванне, праведзенае сярод бацькоў, пераконвае ў тым, што яны зацікаўлены ў бяспечным, духоўна карысным, творчым і фізічна актыўным аздараўленчым адпачынку сваіх дзяцей. З радасцю можна адзначыць, што расце колькасць сем’яў, якія давяраюць вопыту Праваслаўнай царквы ў справе выхавання і фарміравання светапогляду моладзі.
У рамках пагаднення, якое падпісана паміж Беларускай Праваслаўнай Царквой і Міністэрствам адукацыі, у Валеўскай сярэдняй школе працавалі дзве профільныя змены. Аб іх рабоце мы і раскажам.
Падчас першай змены быў рэалізаваны праект “Крылы”. Крылы — гэта вышыня, гэта магчымасць палёту, гэта неба. Духоўна-маральная змена аб’яднала 18 хлопчыкаў і дзяўчынак у атрад “Арляняты”, на базе якога быў створаны педагагічны атрад з вучняў старшых класаў, якія мараць аб прафесіі настаўніка. Яны і сталі першымі памочнікамі выхавальнікаў і атрымалі магчымасць паспрабаваць сябе ў ролі педагога. Як паказала практыка, гэта садзейнічала папулярызацыі педагагічных прафесій у нашай установе і дапамагло вучням вызначыцца ў прафесійным выбары.
Знаёмства з гульнявым сюжэтам змены адбылося ў форме гутаркі “Шчырая размова”. Вельмі карыснай была акцыя “Выратаванне”, якую правялі супрацоўнікі Навагрудскага аддзела МНС. Змястоўныя віктарыны, рухавыя конкурсы прыйшліся даспадобы ўсім. Гісторыка-пазнавальная гульня “Святая Еўфрасіння Полацкая і яе крыж” пераканала дзяцей у тым, што трэба клапаціцца не толькі аб целе, але і аб выратаванні душы, а горад Полацк — гэта не толькі самы старажытны горад Беларусі і калыска нашай дзяржаўнасці, гэта духоўная сталіца нашай Радзімы.
Чытайце матэрыял настаўніцы гісторыі Валеўскай сярэдняй школы Навагрудскага раёна Тамары Сурага ў нумары ад 10 лютага 2023 года.