Першая сярод рэгіёнаў па колькасці дыпломаў заключнага этапу рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах, увайшла ў тройку лепшых па выніках ЦТ: што спрыяе эфектыўнай рабоце адукацыйнай галіны Віцебскай вобласці.
На базе ВАІРА адбылося выніковае пасяджэнне калегіі галоўнага ўпраўлення па адукацыі Віцебскага аблвыканкама. Велізарнае значэнне ў вобласці надаецца выхаванню моладзі на прынцыпах захавання гістарычнай праўды, далучэння да агульначалавечых і нацыянальных каштоўнасцей, пераемнасці пакаленняў, паважлівага стаўлення да дасягненняў продкаў, любові да роднага краю і гордасці за Радзіму. Як паведаміў начальнік галоўнага ўпраўлення па адукацыі Дзмітрый Хома, у гэтым кірунку актыўна працуюць 11 рэсурсных цэнтраў па патрыятычным (грамадзянска-патрыятычным) і 14 — па духоўна-маральным выхаванні. Значную работу праводзяць Віцебскае і Полацкае кадэцкія вучылішчы, 22 ваенна-патрыятычныя клубы на базе ўстаноў адукацыі і вайсковых часцей. Клуб “Пошук” Віцебскага дзяржаўнага індустрыяльна-тэхналагічнага каледжа з’яўляецца членам Міжнароднай асацыяцыі пошукавых аб’яднанняў “Народная памяць аб абаронцах Айчыны”. Рэалізуюцца маштабныя рэгіянальныя ініцыятывы: узорам могуць паслужыць гісторыка-адукацыйны праект “Полацкі рубеж” і грамадзянска-патрыятычная акцыя “Марафон памяці”, якая пачалася ў Віцебску, а сёлета набыла статус абласной. Імёны знакамітых землякоў і герояў Вялікай Айчыннай вайны прысвоены 130 установам, у тым ліку 55 — у Год гістарычнай памяці. У рабоце з дзецьмі і моладдзю шырока задзейнічаны патэнцыял музеяў, музейных пакояў і куткоў устаноў адукацыі (на цяперашні час каля 260), магчымасці адзінага бясплатнага дня наведвання музеяў, экскурсійная дзейнасць. Толькі за 2022 год памятныя і знакавыя мясціны Беларусі і ў першую чаргу Віцебшчыны наведалі звыш 206 тысяч навучэнцаў, прыкметна развіваецца прамысловы турызм. Пабачыла свет 2-е выданне абласнога даведніка, якое ўключае больш за 300 тэматычных экскурсійных маршрутаў.
Чытайце матэрыял Таццяны БОНДАРАВАЙ у нумары ад 7 лютага 2023 года.