Пасадзілі школьны сад

- 11:17Навіны рэгіёнаў

Уласны фруктовы сад з’явіўся ў Цёмналескім вучэбна­-педагагічным комплексе Дрыбінскага раёна.

Як паведаміла дырэктар навучальнай установы Ю.А.Мацвеева, сіламі педагогаў і навучэнцаў на прылеглай да школы тэрыторыі былі выса­джаны 25 маладых саджанцаў.

— Ідэя стварэння школьнага саду з’явілася даўно. Сёлета былі знойдзены сродкі на яе рэалізацыю. Закладку саду мы ажыццяўлялі ў рамках рэспубліканскай акцыі “Сад надзеі”. Пасадкай пладовых дрэў пад кіраўніцтвам настаўнікаў займаліся навучэнцы 5—8 класаў. Хлопчыкі і дзяўчынкі самастойна рыхтавалі глебу, палівалі і ўгнойвалі маладыя саджанцы. Усяго дзеці высадзілі 10 яблынь і 15 вішань, — расказала Юлія Аляксандраўна.

Па яе словах, усе вучні вельмі стараліся. Пасадка дрэўцаў вялася строга з улікам усіх тэхналогій, бо кіраваў працэсам настаўнік працоўнага навучання Сяргей Сяргеевіч Скокаў.

Ва ўстанове спадзяюцца, што праз пару гадоў саджанцы ўжо будуць даваць салодкія плады. Дарэчы, для пасадкі ў школьным садзе былі выбраны яблыні сярэдніх і позніх гатункаў беларускай селекцыі. Таму і пладоў з саду бу­дзе шмат, і захоўвацца яны бу­дуць доўга.

— Такім чынам, на працягу ўсяго навучальнага года рацыён харчавання нашых вучняў бу­дзе ўзбагачаны карыснай і смачнай садавіной. А падчас догляду саду навучэнцы змогуць набываць рознабаковыя працоўныя навыкі, якія спатрэбяцца ім у далейшым жыцці. Гэта таксама вельмі важна. Значна і тое, што мы знайшлі спонсара, які вясной дапаможа з пашырэннем саду. Плануем выса­дзіць яшчэ яблыні, грушы і слівы, — пад­крэсліла Ю.А.Мацвеева.

Ганна СІНЬКЕВІЧ.
Фота прадастаўлена Цёмналескім вучэбна-педагагічным комплексам.