Рэзервы росту

- 12:00Адукацыйная прастора, Навіны рэгіёнаў

Важнасць паляпшэння ўзроўню якасці адукацыі і захавання яе даступнасці. На гэтых і іншых актуальных пытаннях была акцэнтавана ўвага ўдзельнікаў пасяджэння сумеснай выніковай калегіі галоўнага ўпраўлення па адукацыі і камісіі па справах непаўналетніх Магілёўскага аблвыканкама.

— Аналізуючы работу за мінулы год, можна канстатаваць, што з улікам эканоміі бюджэтных сродкаў у цэлым мы змаглі забяспечыць рэалізацыю ўсіх дзяржаўных праграм, наладзіць стабільнае функцыянаванне і мэтанакіраванае развіццё сферы адукацыі, — паведаміў начальнік галоўнага ўпраўлення па адукацыі аблвыканкама Андрэй Заб­лоцкі.

Па яго словах, многае зроблена ва ўдасканаленні матэрыяльна-тэхнічнай базы навучальных устаноў. За апошні час у вобласці пабудаваны тры школы, шэсц­ь дзіцячых садоў, дзевяць дзіцячых дамоў сямейнага тыпу. На капітальны і бягучы рамонты ўстаноў адукацыі летась з бюджэту было накіравана 11,7 млн рублёў, абнаўляліся харчаблокі і аўтапарк школьных аўтобусаў. Гэтая работа будзе працягнута і сёлета. Плануецца мадэрнізаваць 21 установу адукацыі, ажыццявіць будаўніц­тва двух дзіцячых садоў — у Магілёве і Бабруйску, рэканструкцыю дзіцячага сада ў аграгарадку Вейна Магілёўскага раёна і сярэдняй школы № 12 Магілёва, па­чаць работы па ўзвядзенні дзвюх школ — у Магілёве і Асіповічах.

Добрыя паказчыкі дэманструе да­школьная адукацыя. Сёння ў вобласці функцыянуюць 333 дашкольныя ўстановы, у якіх выхоўваецца звыш 39 тысяч дзяцей. Забяспечанасць месцамі на атрыманне дашкольнай адукацыі ў 2022 го­дзе склала 100%, нарматыў па ахопе дзяцей пяцігадовага ўзросту падрыхтоўкай да школы таксама выконваецца ў поўным аб’ёме. Плённая праца вядзецца па ўмацаванні матэрыяльнай базы дашкольных устаноў, аснашчанасці адукацыйнага працэсу сродкамі навучання і выхавання, стварэнні здароўезберагальных умоў. Адным словам, забяспечана даступ­насць і варыятыўнасць дашкольнай адукацыі згодна з патрэбамі бацькоўскай грамадскасці.

У прафесійнай адукацыі ўпор робяць на забеспячэнне балансу інтарэсаў рэгіёна, фарміраванне кадравага патэнцыялу для ўсіх галін эканомікі. Падрыхтоўка рабочых вядзецца з улікам змяненняў на рынку працы. Наладжана ўсебаковае ўзаемадзеянне арганізацый — заказчыкаў кадраў, структурных падраздзяленняў гар(рай)выканкамаў, устаноў адукацыі, педагогаў, навучэнцаў і іх бацькоў. Установамі ПТА за мінулы год падрыхтавана і выпушчана больш за 3,3 тысячы чалавек, усім ім прадастаўлена першае працоўнае месца.

Чытайце матэрыялы Ганны Сінькевіч у нумары ад 3 лютага 2023 года.