У Мінску стартаваў гарадскі этап рэспубліканскага фестывалю “Педагагічны дэбют”.
Мэта фестывалю — стымуляванне прафесійнага росту маладых педагогаў, садзейнічанне іх замацаванасці ва ўстановах адукацыі. Яго заснавальнікам з’яўляецца камітэт па адукацыі Мінгарвыканкама пры падтрымцы Мінскай гарадской арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі. Арганізатар мерапрыемства — Мінскі гарадскі інстытут развіцця адукацыі.
Фестываль сабраў 55 удзельнікаў — маладых педагогаў, якім яшчэ не споўніўся 31 год і іх стаж работы на пасадзе не перавышае 5 гадоў — у 4 намінацыях “Малады выхавальнік дашкольнай адукацыі”, “Малады настаўнік”, “Малады дырэктар”, “Малады загадчык”. Усе канкурсанты — актыўныя, таленавітыя, крэатыўныя, амбіцыйныя, нацэленыя на вынік маладыя людзі.
Чытайце матэрыял Наталлі Калядзіч у нумары ад 10 лютага 2023 года.