Чым здзіўлялі ўстановы адукацыі падчас абласнога фестывалю-кірмашу працаўнікоў вёскі “Дажынкі2022”, які адбыўся ў Глыбокім.
Святочна і сардэчна сустрэў раённы цэнтр удзельнікаў адразу дзвюх важных падзей — абласнога фестывалю-кірмашу і Дня народнага адзінства.
На працягу дня віраваў натоўп вакол экспазіцый, падрыхтаваных установамі адукацыі. У важкі сёлетні каравай Віцебшчыны — намалот склаў 1,59 млн тон зерня пры агульнай ураджайнасці 30,2 цэнтнера з гектара — свой уклад унеслі ліцэі і каледжы сельскагаспадарчай вытворчасці. Да таго ж менавіта тут рыхтуюць будучых уладароў вёскі, таму пачэснае месца на свяце навучэнцы разам з педагогамі займалі па праве.
Чытайце ў матэрыяле Таццяны Бондаравай у нумары ад 20 верасня 2022 года.