Правілы дыспансерызацыі: што трэба ведаць

- 14:25Новости, Школа управления

Пра парадак праходжання дыспансерызацыі нагадалі ў Міністэрстве працы і сацыяльнай абароны.

Работніку неабходна ўзгадніць з наймальнікам правядзенне дыспансерызацыі на пэўную каляндарную дату (даты). На падставе пісьмовай заявы работніка наймальнік выдае загад аб вызваленні яго ад работы для праходжання дыспансерызацыі.

Па выніках праходжання дыспансерызацыі работнік прадастаўляе наймальніку выпіску з медыцынскіх дакументаў у выпадку, калі такі абавязак вызначаны ў лакальных прававых актах.

Працоўны кодэкс гарантуе вызваленне ад працы для праходжання дыспансерызацыі з захаваннем сярэдняга заробку. Работнік да 40 гадоў будзе вызваляцца ад работы 1 раз у 3 гады з захаваннем сярэдняга заробку. Тым, хто ўжо дасягнуў 40 гадоў, штогод прадастаўляецца 1 дзень з захаваннем сярэдняга заробку.

У той жа час работнікам, якія дасягнулі агульнаўстаноўленага пенсіённага ўзросту, а таксама на працягу 5 гадоў да дасягнення такога ўзросту (жанчыны з 53 гадоў, мужчыны з 58 гадоў), прадастаўляюцца 2 дні штогод.

Па матэрыялах рravo.by і БелТА падрыхтавала Вольга ДУБОЎСКАЯ
Фота з архіва БелТА, носіць ілюстрацыйны характар