Расія: рашэнне аб розных узроўнях складанасці АДЭ пакуль не прынята

- 15:15Апошнія запісы, Паралелі, Рознае

Канчатковае рашэнне аб дыферэнцыяцыі адзінага дзяржаўнага экзамену (АДЭ) па ўзроўнях складанасці пакуль не прынята, паведаміў РІА Навіны кіраўнік Федэральнай службы па наглядзе ў сферы адукацыі і навукі Сяргей Краўцоў.

“Гучалі прапановы разгледзець пытанне базавага і профільнага ўзроўняў, але на сённяшні дзень канчатковага рашэння няма. Трэба правесці абмеркаванне са спецыялістамі”, — сказаў ён.
Як адзначыў С.Краўцоў, усе рашэнні па змене фармату АДЭ ў 2015 годзе будуць абвешчаны да 1 верасня 2014 года. Зараз вядзецца іх прапрацоўка. “Ужо дакладна мы можам сказаць, што ў наступным годзе будзе ўведзена вусная частка АДЭ па замежных мовах (экзамен будзе складацца з пісьмовай часткі і вуснай)”, — заявіў кіраўнік Федэральнай службы.