Школа для юных філосафаў

- 8:48Погляд

На факультэце філасофіі і сацыяльных навук БДУ пачала працаваць школа юнага філосафа “Пайдэя”. На заняткі запрашаюць навучэнцаў 9—11 класаў, якія цікавяцца гэтай сферай.

Заняткі ў школе юнага філосафа дазволяць старшакласнікам паглыбіцца ў займальны свет старажытных ведаў і ўсеагульных ісцін. Навучэнцы змогуць пашырыць свой кругагляд, развіць навыкі крытычнага мыслення, навучыцца канструктыўна падыходзіць да вырашэння складаных праблемных сітуацый.

Праграма школы юнага філосафа распрацавана выкладчыкамі філасофскіх кафедр БДУ. Акрамя вывучэння і абмеркавання філасофскіх тэкстаў, запланавана правядзенне дыскусій і круглых сталоў па найбольш актуальных праблемах сучаснасці. Таксама навучэнцы пазнаёмяцца з работай факультэта філасофіі і сацыяльных навук.

Галіна СІДАРОВІЧ.