«Школа кіравання»: у сённяшнім дадатку да «Настаўніцкай газеты» — увага маладым спецыялістам

- 11:18Новости

Дадатак «Школа кіравання» выйшаў 14 ліпеня ў «Настаўніцкай газеце». У ім вы знойдзеце новыя дакументы, тлумачэнні, цікавыя інтэрв’ю.

  • Пра сацыяльныя гарантыі для маладых спецыялістаў, іх правы і абавязкі расказвае галоўны прававы інспектар працы Беларускага прафесійнага саюза работнікаў адукацыі і навукі Ларыса Манюк.
  • Педагогі сярэдняй школы № 10 Пінска Людміла Маршалкіна і  Наталля Сідорка дзеляцца вопытам работы з маладымі настаўнікамі з дапамогай тэхналогіі “Сусветнае кафэ”.
  • Аб асаблівасцях развіцця профільнага навучання расказвае намеснік начальніка Галоўнага ўпраўлення агульнай сярэдняй, дашкольнай і спецыяльнай адукацыі – начальнік упраўлення агульнай сярэдняй адукацыі галіновага міністэрства Ірына Каржова.
  • У рубрыцы “Вам адказвае Міністэрства адукацыі” тлумачэнні па самых актуальных пытаннях.