Школа — УВА — заказчыкі кадраў

- 9:40Адукацыйная прастора, Вышэйшая школа

Аб стварэнні адзінага механізма ўзаемадзеяння ішла размова на пасяджэнні савета рэктараў устаноў вышэйшай адукацыі Гомельшчыны. 

Начальнік галоўнага ўпраў­лення адукацыі Гомельскага аблвыканкама Руслан Смірноў падвёў вынікі ўладкавання больш як 7,5 тысячы выпускнікоў гэтага года.

61% з іх паступілі ва ўстановы вышэйшай адукацыі. Сярэднюю спецыяльную адукацыю атрымліваюць 18%. Ва ўстановах прафесійна-тэхнічнай адукацыі вучацца 11%. 

Тым часам, адзначыў Руслан Іванавіч, у рэгіянальных універсітэтах цяпер вучыцца крыху больш за палову ад колькасці тых, хто паступіў ва ўстановы вышэйшай адукацыі краіны. 4% ад агульнай колькасці выпускнікоў выехалі для працягу навучання за межы Беларусі. Пераможцы заключнага этапу рэспубліканскай алімпіяды ў большасці зрабілі выбар на карысць сталічных універсітэтаў (у Гомельскай вобласці засталіся вучыцца ўсяго 7 чалавек).

 

Чытайце матэрыял Ірыны Асташкевіч у нумары ад 14 кастрычніка 2022 года.