Супрацоўнікі выдавецтва «Адукацыя і выхаванне» правялі з хлопчыкамі і дзяўчынкамі віктарыну “Свет падарожжаў” і ўручылі ім падарункі.
Дырэктар выдавецтва Валянцін Навагродскі, начальнік аддзела маркетынгу Дзмітрый Кашавар, галоўны рэдактар часопіса “Вясёлка” Настасся Радзікевіч, прадстаўнікі Пасольства Азербайджанскай Рэспублікі ў Беларусі правялі з хлопчыкамі і дзяўчынкамі віктарыну “Свет падарожжаў”, дзе кожны змог паказаць сваё веданне славутых мясцін Беларусі і Азербайджана.
Валянцін Навагродскі назваў самым вялікім шчасцем для бацькоў, калі дзеці ўсміхаюцца і калі яны не хварэюць:
— Але часам дзеці трапляюць у бальніцу. І мы прыехалі ў 2-ю гарадскую дзіцячую клінічную бальніцу, каб гэтыя дні не былі для іх тужлівымі. Прывезлі падарункі — нашы кнігі, якія маюць чарадзейныя ўласцівасці: дзякуючы ім, дзеці трапляюць у свет казак і прыгод. Няхай нашы падарункі выклікаюць у іх усмешкі, смех, станоўчыя эмоцыі, якія дапамогуць ім паправіцца і як мага хутчэй вярнуцца дадому, да бацькоў.