Свята апошняга званка: як навучальныя ўстановы рыхтуюцца да ўрачыстых лінеек

- 9:00Главная, Новости

Свята апошняга званка — як крок да дарослага жыцця, таму падрыхтоўка да традыцыйнай урачыстасці заўсёды пачынаецца загадзя. Міністр адукацыі Андрэй Іванец падпісаў загад, дзе прапісаны алгарытмы правядзення свята апошняга званка і выпускных вечароў. Каб зразумець, як навучальныя ўстановы рыхтуюцца да лінеек, дзе прагучаць апошнія званкі, карэспандэнты “Настаўніцкай газеты” звярнуліся да кіраўнікоў сістэмы адукацыі.

З адчуваннем значнасці

Фота з архіва рэдакцыі

Урачыстасці з нагоды апошняга званка ў школах краіны пройдуць 24 мая. Лінейкі з шарамі і вальсамі Міністэрства адукацыі рэкамендуе арганізоўваць сумеснымі намаганнямі педагогаў і выпускнікоў. І, канечне ж, пры ўдзеле бацькоў.

Такія рэкамендацыі ўтрымлівае загад міністра адукацыі № 83 аб правя­дзенні ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі ў 2025 годзе ўрачыстых мерапрыемстваў “Апошні званок” і “Выпускны вечар”.

Вучэбныя заняткі завяршаюцца 31 мая, а для вучняў 9-х і 11-х класаў — 23 мая бягучага года, таму ў суботу 24 мая ў навучальных установах заканамерна прагучаць апошнія званкі. А выхадны дзень дазволіць мамам і татам не прапусціць такую важную падзею.

Цяпер жа ўсе заклапочаны арганізацыйнымі момантамі — прыдумаць арыгінальнае свята не так проста, асабліва калі неабходна улічыць запыты выпускнікоў, педагогаў і бацькоў. Але, як паказвае практыка, у нашых навучальных установах працуюць вельмі таленавітыя і самабытныя педагогі, якія дзеля сваіх ужо дарослых вучняў гатовы звярнуць горы. Больш за тое, яны цесна супрацоўнічаюць з бацькамі, якія таксама хо­чуць зрабіць свой уклад ва ўрачыстасць.

За час работы ў “Настаўніцкай” давялося пабываць на самых розных мерапрыемствах, прысвечаных святу апошняга званка. І ўсе яны вылучаліся цеплынёй і душэўнас­цю. Заўсёды прыемна чуць словы падзякі настаўнікам, бацькам і вучням. Цікава назіраць за адзінаццацікласнікамі, якія стаяць на самым пачэсным месцы і слу­хаюць гучанне апошняга званка.

Юнакі і дзяўчаты перажываюць адзін з самых яркіх і шчымлівых момантаў у сваім жыцці. Кожны раз, гле­дзячы на іх, чамусьці думаецца пра скарацечнасць часу, хаця самі яны імкнуцца запомніць гук галоўнага атрыбута школьнага жыцця, каб на доўгія гады захаваць у памяці гэты святочны і ўрачысты момант.

У кожнай школе склаліся свае традыцыі правядзення свята апошняга званка. Выпускнікі садзяць дрэвы, робяць памятныя кнігі, пакідаюць запісы ў дзённіках, а настаўнікі старанна ўсё захоўваюць, каб пасля нагадаць, што няма ў жыцці больш важнага часу, чым пара вучнёўства. Бо менавіта за школьнай партай чалавек набывае патрэбу і ўменне мысліць, вучыцца быць сябрам і дарадчыкам, становіцца паўнапраўным грамадзянінам сваёй краіны.

Намеснік міністра адукацыі Кацярына Пятруцкая падчас круглага стала ў БелТА звярнула ўвагу на сувязь урачыстасцей з нагоды апошняга званка з 80-годдзем Вялікай Перамогі.

“Нашы выпускнікі павінны памятаць, што яны з’яўляюцца нашчадкамі пакалення пераможцаў. Мы рэкамендуем падчас выпускных вечароў прадугледзець памятныя дзеянні ў выглядзе закладкі алеі або капсулы памяці для выпускнікоў будучых гадоў”, — адзначыла намеснік міністра.

Яна падкрэсліла, што выпускнікі павінны памятаць і шанаваць подзвіг сваіх дзядоў і прадзедаў, якія зрабілі ўсё, каб сёння ў моладзі была магчымасць сябе рэалізаваць.

“Маладыя людзі павінны ўнесці свой уклад у развіццё краіны. Выпускнікам варта разумець, што яны адказныя не толькі за сябе, але і за сваю сям’ю, краіну і будучыню”, — сказала Кацярына Пятруцкая.

Фота з архіва рэдакцыі

Трэба адзначыць, што такія памятныя дзеянні ўжо ўпісаны ў сцэнарыі, асаб­ліва калі яны падрыхтаваны для гарадскіх і раён­ных свят, прысвечаных апошняму званку. Маштабныя лінейкі падабаюцца ўсім, бо набываюць больш маштабны статус і даюць магчымасць усім жыхарам стаць удзельнікамі такога важнага дня. А для выпускнікоў прайсці па вуліцах роднага горада, ушанаваць памяць герояў-землякоў, паўдзельнічаць у канцэрце і павальсаваць пад гучныя апладысменты родных, сваякоў і суседзяў вельмі натхняльна, бо дае адчуванне значнасці.

Замацуюць гэтае адчуванне добра зда­дзеныя выпускныя экзамены. Нагадаем, што для дзевяцікласнікаў яны пройдуць з 2 па 13 чэрвеня. Выпускнікі 9-х класаў бу­дуць пісаць пераказы па рускай і беларускай мовах, экзамен па матэматыцы для іх прадугле­джаны ў выглядзе кантрольнай работы, а па гісторыі Беларусі — у вуснай форме.

У выпускнікоў 11-х класаў экзамены пройдуць пісьмова ў выглядзе ЦЭ: прадмет на выбар навучэнцы змогуць здаць 26 мая, а выпрабаванне па беларускай або рускай мове — 29 мая.

Час на паўтарэнне і замацаванне ведаў яшчэ ёсць. А ў перапынках можна і вальс парэпеціраваць да свята апошняга званка.

Магия праздника

Последний звонок в Сутковской средней школе Лоевского района станет провокатором ярких снимков, ностальгии по школьным годам чудесным.

В учреждении образования к нему готовятся уже сегодня, а пролетит торжественная линейка по этому случаю за одно мгновение, как предыдущие 9 или 11 лет — как один день.

Последний звонок для учащихся 9-х и 11-х классов прозвучит 24 мая. Особенностью этого года станет связь торжества с 80-летием Великой Победы, эта тема пройдет красной нитью через все мероприятия.

Радость, волнение, грусть — неизменные эмоции при окончании школы. В теплый майский день под звуки вальса для выпускников Сутковской школы пройдет прощание с детством. Напутственные слова прозвучат от учителей и родителей, будут поздравления первоклашек и, конечно, общие пожелания успеха и удачи, ведь впереди у молодежи одно из самых серьезных испытаний — вступительные экзамены.

— Этот день символизирует завершение учебного года для учеников, особенно для выпускников, и означает начало новых глав в их жизни, — отметила директор Сутковской средней школы Людмила Кравченко. — Атмосфера праздника, наполненная мгновениями радости и волнения, обязательно оставит светлые воспоминания в сердце каждого из присутствующих. Традиционно одним из главных событий станет церемония возложения цветов, вместе с детьми пройдемся по парку и преклонимся перед памятником воинам Великой Отечественной войны. С напутственным словом к ребятам обратится почетный гость торжественной линейки иерей Михаил Иванов, настоятель прихода храма Покрова Пресвятой Богородицы агрогородка Переделка, ведь в школе с вековой историей поддерживается связь поколений и особое внимание уделяется духовно-нравственному воспитанию. Для выпускников ученики младших классов подготовят концерт под открытым небом, прочитают стихотворения. Нашей фишкой станет исполнение композиции военных лет, ее исполнят дети, победившие на фестивале военной песни, проведение которого запланировано к празднику 9 Мая. А еще в этом году в нашем яблоневом саду, который заложили во время проведения акции “Сад надежды”, станет на несколько саженцев плодовых деревьев больше. Выпускники не только позаботятся об окружающей среде, но и оставят свой след на Земле и наказ будущим поколениям оберегать природу родного края.

Разумеется, ни один наш последний звонок не обходится без традиционного вальса. Репетиции помогут сгладить шероховатости и продумать хореографическую постановку, все пройдет гладко. Все же классический медленный вальс по-прежнему остается главным бальным танцем, символом романтичности и изящества.

Фото из архива Сутковской средней школы

Все линейки в Сутковской средней школе проходят в душевной семейной обстановке. На память о чудесном времени, проведенном в родной школе, первоклассники презентуют выпускникам стилизованные колокольчики. Собственно, последний звонок тоже прозвучит весьма оригинально — колокольчик, который считается оберегом и хранит в себе многолетнюю историю бывшей усадьбы графини Барановской и нынешней сельской школы, зазвенит на весь школьный двор.

— В этот день выпускники станут на шаг ближе к взрослой жизни. Впереди еще, наверное, самое волнительное — централизованные экзамены, но на самом деле это технические моменты. Уверена, что педагоги подготовили своих воспитанников к главному экзамену под названием жизнь. Надеюсь, что решения наших выпускников окажутся верными, а шаги — уверенными. Жизненный путь для кого-то, возможно, окажется не таким простым, но обязательно будет ярким и исполняющим мечты, — резюмировала Людмила Анатольевна.

Паштоўка з пажаданнямі

Лола Пахомава, дырэктар Ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга гімназіі № 50 Мінска:

— Міністэрства адукацыі вызначыла дату правядзення ўрачыстага мерапрыемства “Апошні званок” на суботу 24 мая. Педагагічная грамадскасць і асабліва бацькі вучняў вельмі рады гэтаму. Спакойна, бо не трэба спяшацца на работу, мамы і таты правядуць гэты дзень разам з дзецьмі, зробяць памятныя фота. У нашай гімназіі склаліся пэўныя традыцыі правядзення апошняга званка. Пад­рыхтоўка да свята — гэта заўсёды калектыўная творчая справа. Педагогі пішуць сцэнарый для ўрачыстай лінейкі і рэалізуюць яго пры падтрымцы бацькоў вучняў. Разам мы ўпрыгож­ваем гімназію кампазіцыямі з рознакаляровых паветраных шароў, робім фотазоны. За некалькі дзён да апошняга званка нашы выпускнікі высаджваюць дрэвы і расліны на тэрыторыі гімназіі.

У доўгачаканы дзень усе збяруцца ў школьным двары. Вучні і іх класныя кіраўнікі надзенуць атласныя стужкі выпускнікоў. Дзевяцікласнікі бу­дуць у камізэльках васільковага колеру з эмблемай 50-й гімназіі. Выпускніцы 11 класа — у прыгожых сукенках, побач з імі зоймуць месцы аднакласнікі ў класічных касцюмах.

На свяце абавязкова прагучыць гімн Рэспублікі Беларусь. Як дырэктар гімназіі я павіншую юнакоў і дзяўчат з заканчэннем навучальнага года і пажадаю ім далейшых поспехаў і лёгкіх заданняў на выпускных іспытах і цэнтралізаваным экзамене. Да віншаванняў далучацца калегі. Ра­зам мы праспяваем прыгожую песню. Баць­кі выпускнікоў таксама выступяць з творчым нумарам. У мінулым годзе гэта быў танец. Павіншаваць дзяцей прыйдуць прадстаўнікі грамадскіх арганізацый “БРСМ” і “Белая Русь”, устаноў вышэйшай адукацыі, з якімі мы заключылі дагавор аб супрацоўніц­тве, а таксама кіраўнікі прадпрыемстваў — заказчыкаў кадраў. Выпускнікі ў сваю чаргу выкажуць шчырыя словы па­дзякі настаўнікам за атрыманыя веды, а бацькам — за падтрымку і цярпенне. Па традыцыі адзінаццацікласнік пранясе першакласніцу са званочкам у руках.

У гэтым годзе мы выпускаем тры 9-я класы (84 чалавекі) і ўпершыню два 11-я профільныя класы інжынернай накіраванасці (56 чалавек). Думаю, што большасць выпускнікоў 11 класа звяжуць сваё жыццё з інжынернымі спецыяльнасцямі. Многія з іх бралі ўдзел у мерапрыемствах, якія дапамогуць ім паступіць у адпаведныя УВА. Чацвёра вучняў з’яўляюцца пераможцамі гарадскіх алімпіяд па фізіцы і матэматыцы. Трое сталі актыўнымі ўдзельнікамі адукацыйных змен у тэхнапарку. Бяруць і мэтавыя накіраванні. Сярод нашых дзевяцікласнікаў пяцёра адзначаны дыпломамі на гарадскіх алімпіядах па вучэбных прадметах. Пад кіраўніц­твам настаўнікаў выпускнікі 9 і 11 класаў прынялі ўдзел у конкурсе “100 ідэй для Беларусі” з праектамі “Разумны дом, разумны сад” і “Прымяненне газаметрычнага метаду ў даследаванні шматлікіх пра­цэсаў і аб’ектаў” (удастоены дыплома І ступені на гарадскім этапе).

9 мая 2025 года наша краіна адсвяткуе 80-годдзе Перамогі, і, вядома, гэтай падзеі будзе нададзена асаблівае значэнне ў сцэнарыі ўрачыстай лінейкі. Завершыць мерапрыемства школьны вальс, які пад кіраўніц­твам педагогаў выпускнікі старанна рэпеціравалі на працягу навучальнага года.

Кожнаму вучню, якога мы адпраўляем у дарослае жыццё, уручым памятную паштоўку з выявай дзяржаўнай сімволікі і віншаваннямі-пажаданнямі ад калектыву гімназіі. А ўвечары нашы гімназісты і іх класныя кіраўнікі адправяцца на гарадское свята “Апошні званок” — маштабную ўрачыстасць для ўсіх сталічных выпускнікоў 11-х класаў.

Масава і з сюрпрызамі

Ярка, душэўна, запамінальна. Так плануюць правесці свята апошняга званка ў Бабруйску.

— Гэтая падзея мае вялікае значэнне для навучэнцаў, педагогаў, баць­коў. Штогод стараемся арганізоўваць яе відовішчна і цікава, — паведаміла начальнік упраўлення па адукацыі Бабруйскага гарвыканкама Алена Лісіца.

Традыцыйна бабруйскіх выпускнікоў аб’яднае маштабнае агульнагарадское свята. Ужо распрацавана канцэпцыя мерапрыемства, ідзе актыўная падрыхтоўка і рэпетыцыі.

— Урачыстасць адбу­дзецца 24 мая. Старт запланаваны на плошчы Перамогі. У падзяку за мірнае неба выпускнікі ўскла­дуць кветкі да помніка-танка на магіле генерала Б.С.Бахарава, ушануюць памяць воінаў-выз­валіцеляў, якія падарылі нам шчаслівую магчымасць жыць у мірнай краіне. У адзіным шматгалоссі будзе выкананы гімн нашай рэспублікі, сімвалічна ўзняты сцяг Беларусі. З віншаваннямі да моладзі звернуцца кіраўніцтва горада і прадстаўнікі дэпутацкага корпуса. Тут таксама адбудзецца цырымонія ўзнагароджання лепшых выпускнікоў. Навучэнцаў, якія дасягнулі высокіх вынікаў у вучобе, навуцы, творчасці, спорце, адзначаць падзячнымі лістамі. Падзякі ўручаць і бацькам. Працягнецца эстафета перадачы капсулы часу. Цяперашнія адзінаццацікласнікі агучаць зварот выпускнікоў мінулага года і перададуць ужо свае пажаданні дзесяцікласнікам. Завершыць афіцыйную частку свята развітальны школьны вальс і непасрэдна гукі апошняга званка, — расказала Алена Сяргееўна.

Фота з архіва рэдакцыі выкарыстоўваецца ў якасці ілюстрацыі

Працягнецца мерапрыемства на плошчы Леніна. Пераход навучэнцы ажыццявяць шэсцем па цэнтральных гарадскіх вуліцах. У ходзе руху бу­дуць агучвацца поспехі выпускнікоў.

— Другая частка ўрачыстасці будзе мець больш забаўляльны характар. Запланаваны выступленні артыстаў, дыскатэка, работа гандлёвых радоў і фотазон. Дарэчы, сярод фотазон будуць знакавыя. У кожнай навучальнай установе ўжо ствараецца стужка часу, на якой прадставяць фатаграфіі выпускных класаў пачынаючы з першых дзён у школе. Адметным будзе масавы флэш-моб, які закруціць удзельнікаў у энергічным танцы. Наогул у сцэнарыі прадугледжана мноства сюрпрызаў. Імкнёмся ўлічыць усе пажаданні выпускнікоў, зрабіць свята душэўным і кранальным момантам іх пераходу ў дарослае жыццё, — падкрэсліла Алена Лісіца.

Агульнае свята

Анатоль Наскоў, начальнік аддзела па адукацыі Брэсцкага гарвыканкама:

— Урачыстыя мерапрыемствы з нагоды апошняга званка для брэсцкіх школьнікаў праходзяць у традыцыйным фармаце — на базе ўстаноў адукацыі. Як правіла, пасля святочнай лінейкі для юнакоў і дзяўчат арганізуецца культурна-забаўляльная праграма з экскурсіямі і не толькі, каб гэты дзень надоўга запомніўся і вучням, і бацькам, і педагогам.

Ідэя змяніць існуючы фармат апошніх званкоў з’явілася яшчэ летась. Сёлета плануецца правесці агульнагарадское ўрачыстае мерапрыемства на адной з пляцовак Брэста, у якім прымуць удзел каля 4 тысяч дзевяцікласнікаў і каля 2,8 тысячы адзінаццацікласнікаў. Маштабнае свята запатрабуе ад арганізатараў спецыяльнай канцэртнай праграмы з улікам 80-годдзя Вялікай Перамогі. Выпускнікі павінны памятаць, што яны належаць да нашчадкаў пераможцаў, ганарыцца гэтым і прымна­жаць пос­пехі краіны мірнай і стваральнай працай.

Віктар Гаўрыловіч, начальнік аддзела па адукацыі Пінскага райвыканкама:

— Да апошняга часу кожная ўстанова адукацыі Піншчыны рыхтавала ўласную праграму правя­дзення ўрачыстасцей з нагоды апошняга званка. У гэтых праграмах улічваліся школьныя традыцыі, памятныя даты і іншыя важныя выхаваўчыя аспекты. Ганаровымі гасцямі мерапрыемстваў станавіліся вядомыя выпускнікі, ветэраны, прадстаўнікі шэфскіх арганізацый і органаў улады.

Сёлета ў аграгарадку Аснежыцы пройдзе агульнараённае свята апошняга званка, якое збярэ 187 адзі­наццацікласнікаў. Арганізатары ўрачыстага мерапрыемства пастараюцца зра­біць яго незабыўным для кожнага ўдзельніка. Гэта асабліва важна ў год юбілею Вялікай Перамогі, якая падарыла яе нашчадкам мірнае неба над галавой, права жыць, вучыцца і працаваць на роднай зямлі.

Падрыхтавалі Вольга ДУБОЎСКАЯ, Алена КАСЬЯН-ПАЎЛЯНКОВА, Надзея ЦЕРАХАВА, Ганна СІНЬКЕВІЧ, Сяргей ГРЫШКЕВІЧ
Фота на прэўю з архіва рэдакцыі