Якасць дашкольнай адукацыі, прафілактыку сямейнай нядобранадзейнасці абмеркавалі на пасяджэнні калегіі ў Магілёве

- 11:28Новости

Якія надзённыя тэмы разглядалі на пасяджэнні калегіі галоўнага ўпраўлення па адукацыі Магілёўскага аблвыканкама, даведалася карэспандэнт “Настаўніцкай газеты”.

Асаблівая ўвага была ўдзелена дашкольнай адукацыі. Сёння ў вобласці функцыяну­юць 448 устаноў, дзе рэалізуецца адпаведная вучэбная праграма. Забяспечваецца выкананне запытаў грамадства, арыентаванасць на індывідуальнасць дзіцяці. Праводзіцца мэтанакіраванае ўмацаванне матэрыяльнай базы, аснашчэнне сродкамі навучання, гульнявым і надворным абсталяваннем, укараненне перадавых інавацыйных методык і тэхналогій у адукацыйны працэс. Стабільна нізкай застаецца колькасць дзён, прапушчаных дзецьмі па хваробе, што адлюстроўвае дзейнасць па здароўезберажэнні выхаванцаў. Бесперапынна адбываецца павышэнне прафесійнага майстэрства педагогаў. Зараз звыш 63% выхавальнікаў маюць вышэйшую і першую кваліфікацыйную катэгорыю. У цэлым функцыянаванне дашкольных устаноў наладжана доб­ра, але трэба працягваць удасканаленне работы.

Узнагароду атрымлівае метадыст Магілёўскага дзяржаўнага абласнога інстытута развіцця адукацыі Святлана Цімошына

Яшчэ адным акцэнтам пасяджэння сталі прымае­мыя меры па прафілактыцы сямейнай нядобранадзейнасці і супрацьпраўных паводзін непаўналетніх. У рэгіёне сфарміравана сістэма ранняга выяў­лення неналежнага выхавання дзяцей, абароны іх законных інтарэсаў. Гэта дазволіла стабілізаваць сацыяльнае сіроцтва, павы­сіць узровень аднаўлення ў бацькоўскіх правах. Такія тэндэнцыі станоўча ўплываюць на дынаміку падлеткавай злачыннасці — назіраецца пэўнае зніжэнне гэтага паказчыка. Але прысутнічаюць і негатыўныя аспекты. У некаторых раёнах прафілактычныя рашэнні носяць фармальны характар. У ходзе дыялогу была адзначана недапушчальнасць такога падыходу. За прафілактычнай работай стаяць дзіцячыя лёсы, таму спецыялісты на месцах не павінны праяўляць абыякавасць. Працаваць варта з упорам на асобу кожнага дзіцяці.

Дэталёва разглядалася таксама падрыхтоўка ўстаноў адукацыі да навучаль­нага года, выкананне нарматываў дзяржаўных сацыяльных стандартаў.

— Функцыянальныя службовыя абавязкі трэба выконваць своечасова і ў поўным аб’ёме. Важная роля тут у кіраўнікоў. Менавіта кіраўнік павінен быць прыкладам, весці калектыў за сабой, матываваць на работу камандай, арыентаванай на адзіныя мэты. Тады словы ператворацца ў рэальныя вынікі, — падкрэсліла начальнік галоўнага ўпраўлення па адукацыі Магілёўскага аблвыканкама Людміла Здорыкава.

Не абышлося на пася­джэнні калегіі без прыемных момантаў. За плённую працу шэраг педагагічных работнікаў атрымалі заслужаныя ўзнагароды.

Ганна СІНЬКЕВІЧ
Фота аўтара