Заўсёды з намі

- 9:40Культура

У Нацыянальным гістарычным музеі Рэспублікі Беларусь падвялі вынікі культурна­асветніцкага марафону “Час вымяраецца памяццю”.

Нацыянальны інстытут адукацыі запрашаў вучняў, настаўнікаў і бацькоў прыняць удзел у адкрытым дыстанцыйным культурна-асветніцкім марафоне “Час вымяраецца памяццю”, які накіраваны на захаванне і папулярызацыю гісторыка-культурнай спадчыны Беларусі. Мерапрыемства прымеркавана да Года гістарычнай памяці. Дыстанцыйны марафон даў магчымасць удзельнікам прадставіць на старонках нацыянальнага адукацыйнага партала гісторыка-культурную спадчыну свайго роднага кутка, мясцовасці і рэгіёна. 

На сустрэчы прысутнічалі намеснік міністра адукацыі Аляксандр Кадлубай, дырэктар музея Аляксандр Храмой, начальнік упраўлення дыстанцыйных адукацыйных паслуг Нацыянальнага інстытута адукацыі Гульнара Юсцінская.

— Калі паглядзім на нашу сістэму адукацыі, то ўбачым, наколькі шмат увагі ўдзяляецца пытанням выхавання падрастаючага пакалення. Вядома ж, выхаванне праз удзел дзяцей у конкурсах мае сур’ёзную вагу і дае добрыя вынікі. Арганізатары падышлі вельмі творча да праекта яшчэ на стадыі задумы. Яны не абмежавалі форму падачы, тым самым даўшы ўдзельнікам магчымасць шырока даследаваць тэму. Адзначу, што ўсе прадстаўленыя работы выкананы з душой, — сказаў Аляксандр Кадлубай.

У кожнай намінацыі прымаліся асобныя работы або тэматычныя цыклы, выкананыя ў розных тэхніках і пераведзеныя ў электронны фармат, а таксама матэрыялы, створаныя сродкамі сучасных інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій.

 

Чытайце матэрыял Настассі Чарканавай у нумары ад 16 снежня 2022 года.