Зберагаюць фальклор

- 12:25Выхаванне, Выхаваўчая работа

Беларусы — самабытны, таленавіты народ з адметнай і непаўторнай культурай, традыцыямі і абрадамі, песнямі і танцамі, якія адыгрываюць важную ролю ў выхаванні моладзі.

 

Не адзін год вывучэннем, захаваннем і папулярызацыяй фальклору малой радзімы займаюцца ўдзельнікі ўзорнага фальклорнага ансамбля “Сунічка” на чале з яго кіраўнікамі Уладзімірам Каленікавічам і Людмілай Іванаўнай Калянковіч. Творчы калектыў дзейнічае ў сярэдняй школе № 1 Лунінца. 

Педагогі — майстры сваёй справы, якія ўмеюць правільна пабудаваць работу не толькі з выхаванцамі, але і з іх бацькамі. Гэта дазваляе ладзіць экспедыцыі па зборы фальклорна-этнаграфічных матэрыялаў, цікавыя сустрэчы з носьбітамі фальклорных традыцый рэгіёна. 

Асаблівая ўвага ўдзяляецца вывучэнню мясцовага дыялекту. Ла­дзя­цца сустрэчы з пісьменнікамі-землякамі. Сабраныя матэрыялы аформлены ў выгля­дзе альбома “Скарбонкі каштоўнасцей Лунінеччыны”.

Шчырае захапленне фальклорам перадаецца ад педагогаў выхаванцам, якія з вялікім задавальненнем спяваюць народныя песні, выконваюць пабытавыя танцы, паказ­ваюць мясцовыя абрады падчас святкавання Каляд, Купалля, Масленіцы, “Гукання вясны”…

Удзельнікі ансамбля дэманструюць свае таленты на школьных і раённых мерапрыемствах. “Сунічкаўцы” — пераможцы раённага этапу абласнога фестывалю фальклорнага мастацтва “Радавод” у розных намінацыях. 

На жаль, з кожным годам застаецца ўсё менш носьбітаў народных традыцый. Таму вельмі важна вывучаць і папулярызаваць іх, бо гэта — наша адметная спадчына.

Таццяна НАСКОВІЧ, 
намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце сярэдняй школы № 1 Лунінца.
Фота аўтара.