Як зрабіць дзіцячы вольны час адначасова яркім, сучасным і карысным? На гэтае пытанне шукалі адказы педагогі, якія гэты самы вольны час для дзяцей і арганізуюць.
Пляцоўкай для Рэспубліканскага семінару-практыкуму “Выкарыстанне сучасных тэхналогій і практык культурна-адпачынкавай дзейнасці ва ўстановах дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі” стаў Нацыянальны цэнтр мастацкай творчасці дзяцей і моладзі, які шмат у чым вызначае арыенціры ў гэтай сферы дзейнасці для ўсіх устаноў адукацыі краіны.
“Арганізацыя змястоўнага, цікавага, насычанага вольнага часу — найважнейшы фактар выхавання і развіцця дзяцей і падлеткаў у сучасным інфармацыйным грамадстве, — адзначыла намеснік дырэктара НЦМТДіМ Ларыса Ісачкіна. — Развіццёвы, змястоўны вольны час становіцца той сферай, дзе адбываецца фарміраванне асобы дзіцяці, развіццё яго творчых і інтэлектуальных здольнасцей. І якраз на гэта накіраваны ўсе мерапрыемствы, якія ладзіць НЦМТДіМ: конкурсы, фестывалі дзіцячай творчасці, тэматычныя выставы, інтэрактыўныя і віртуальныя экскурсіі, канцэрты творчых калектываў, творчыя сустрэчы і інш.”
Па словах Ларысы Анатольеўны, сёння ў культурна-адпачынкавай дзейнасці неабходна актыўна выкарыстоўваць новыя эмацыянальна-вобразныя формы відовішчна-забаўляльных мерапрыемстваў, магчымасці інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій, рэсурсы інтэрнэту, якія дазваляюць не толькі прэзентаваць дзейнасць устаноў адукацыі, фарміраваць кантэнт, але і наўпрост мець зносіны з мэтавай аўдыторыяй, каб ведаць, што цікава нашым дзецям і моладзі. Як паказвае вопыт, сярод дзяцей і моладзі найбольшай папулярнасцю карыстаюцца інтэрактыўныя формы арганізацыі вольнага часу, такія як квесты, інтэрнэт-квесты, чэленджы, квізы, флэш-мобы, ролевыя і дзелавыя гульні і інш.
Чытайце матэрыял Святланы Нікіфаравай ў нумары ад 2 снежня 2022 года.