Гарант законнасці і якасці

- 12:30Школа управления

“Адукацыя — гэта не сфера паслуг, не бізнес, а апора нашай дзяржаўнасці, сацыяльна значная галіна эканомікі”. Гэтыя словы кіраўніка дзяржавы сталі лейтматывам новага Закона “Аб ліцэнзаванні”, які ахоплівае і адукацыйную сферу. Пасля яго прыняцця Дэпартамент кантролю якасці адукацыі галіновага міністэрства праводзіць маштабную асветніцкую работу.

 

Міхаіл МІРОНЧЫК,
дырэктар Дэпартамента кантролю якасці адукацыі Міністэрства адукацыі.

Ва ўсіх рэгіёнах краіны арганізаваны вучэбныя семінары па асвятленні пытанняў ліцэнзавання ўстаноў дашкольнай, агульнай сярэдняй і спе­цыяльнай адукацыі  для ліцэнзуючых органаў, кіраўніц­тва сферы адукацыі, усіх зацікаўленых. У дэпартаменце і ў адпаведных структурных падраздзяленнях прахо­дзяць гарачыя лініі. Неабходныя звесткі для суіскальнікаў ліцэнзій размешчаны на афіцыйных сайтах ліцэнзуючых органаў.

Сёння ў размове з дырэктарам Дэпартамента кантролю якасці адукацыі галіновага міністэрства М.У.МІРОНЧЫКАМ разглядаем пытанні кіраўнікоў устаноў адукацыі і дапаўняем інфармацыю па атрыманні ліцэнзіі ўстановамі адукацыі дзяржаўнай і прыватнай форм уласнасці. 

 

Чытайце ў нумары ад 16 снежня 2022 года.