Для дзяцей з аўтызмам арганізавалі заняткі плаваннем на базе школы № 224 Мінска

- 16:09Новости

Для дзяцей з аўтызмам Ленінскага раёна Мінска арганізавалі заняткі плаваннем на базе сярэдняй школы № 224. Падрабязнасці – у матэрыяле карэспандэнта «Настаўніцкай газеты».

 

Дзеці з аўтызмам сёння нароўні са звычайнымі аднагодкамі наведваюць агульнаадукацыйныя дзіцячыя сады і школы, дзе для іх ствараюцца спрыяльныя ўмовы, прапануюцца дадатковыя развіццёвыя паслугі, у рабоце з імі прымяняюцца спе­цыяльныя методыкі. Да таго ж сфарміраваўся запыт на правя­дзенне арганізаваных заняткаў па плаванні.

У апошнія гады дзяцей з аўтыз­мам становіцца больш, спецыялісты ўсё часцей выяўляюць гэтую праблему, — гаворыць дырэктар ЦКРНіР Ленінскага раёна Таццяна Піваварчык. — Адпаведна ўзрастаюць і патрабаванні да спецыялістаў, якія суправаджа­юць такіх дзяцей. Бацькі клапоцяцца не толькі аб агульным пазнавальным развіцці дзяцей, але і аб іх фізічным аздараўленні. Для адных важна, каб з іх дзіцем займаўся псіхолаг, другія заклапочаны яго падрыхтоўкай да школы, а трэція ма­раць аб наведванні басейна. Калі раней пытанне аб навучанні дзяцей з аўтызмам плаванню ўзнікала ў адзінкавых выпадках і вырашалася індывідуальна, то сёння патрэбны арганізаваныя дзеянні. Для заняткаў плаваннем перш за ўсё неабходна стварыць бяспечныя ўмовы. Каб маленькі плывец з жаданнем ішоў у басейн, яму павінна быць там камфортна і цікава. Калі не ўзнікне даверу да педагога або дзіцяці нешта не спадабаецца, то яно можа ўвогуле адмовіцца хадзіць у басейн. Педагогам неабходна праяўляць гнуткасць у рабоце з такімі выхаванцамі. Гэта вельмі карпатлівы і доўгі працэс, поспех якога зале­жыць у тым ліку ад узаемадзеяння з бацькамі дзіцяці.

Вучыць плаваць дзяцей з аўтызмам можа звычайны трэнер па плаванні, але ён павінен атры­маць дадатковыя прафесійныя веды пра асаблівасці сваіх выхаванцаў. Аўтызм мае тры асноўныя прыметы: парушэнне камунікацыі, са­цыялізацыі і паводзін­скія парушэнні. Нядаўна спецыялісты школ і дзіцячых садоў Ленінскага раёна Мінска прайшлі павышэнне кваліфікацыі па адпаведных тэмах у БДУФК.

Чытайце матэрыял Надзеі ЦЕРАХАВАЙ у нумары ад 21 сакавіка 2023 года.