Мікалай Башко папоўніў калекцыю музея камсамола Мінскага раёна новымі экспанатамі

- 9:37Образование

Музей камсамола, дзіцячых і маладзёжных ініцыятыў Мінскага раёна, які знаходзіцца ў каладзішчанскай СШ № 2, папоўніўся новымі экспанатамі, паведамляе карэспандэнт «Настаўніцкай газеты».

Свае граматы за актыўную грамадска-палітычную работу ў камсамольскай арганізацыі дырэктару школы Андрэю Баравікову перадаў начальнік галоўнага ўпраўлення па адукацыі Мінаблвыканкама Мікалай Башко.

Камсамол ужо сышоў у гісторыю, але памяць аб гэтым руху жыве ў сэрцах многіх пакаленняў, — адзначыў, перадаючы экспанаты, М. Башко.

Наталля САХНО
Фота прадастаўлены школай