“Па выніках 2013 года больш за 1 тысячу казахстанскіх сярэдніх школ будуць ахоплены сістэмай электроннага навучання (E-learning), паведамляе сайт Прэм’ер-міністра Рэспублікі Казахстан са спасылкай на прэс-службу Міністэрства адукацыі і навукі.
“У 2011—2012 гадах сістэмай электроннага навучання была ахоплена 581 школа, у 2013 годзе яна будзе ўведзена яшчэ ў 578 школах”, — гаворыцца ў паведамленні адукацыйнага ведамства.
У выніку сістэма E-learning па выніках 2013 года ахопіць 1159 школ, пры гэтым да 2020 года плануецца ахапіць электронным навучаннем 90% школ рэспублікі.
Паводле інфармацыі Міністэрства адукацыі і навукі, за апошнія два гады дзяржаўны бюджэт сферы адукацыі ў рэспубліцы вырас да 1,3 млн тэнге.