Расія: павысіць якасць харчавання

- 11:20Паралелі

Дэпутаты ад фракцыі КПРФ унеслі ў Дзярждуму законапраект аб павышэнні якасці харчавання школьнікаў, якія навучаюцца ў сярэдніх класах.

Згодна з цяперашнімі нормамі, адукацыйныя арганізацыі абавязаны забяспечваць бясплатным гарачым штодзённым харчаваннем вучняў пачатковых класаў. Аўтары законапраекта прапануюць распаўсюдзіць гэтую норму на вучняў сярэдняй школы.

Праект, згодна з тлумачальнай запіскай, скіраваны на рэалізацыю права вучняў на атрыманне ежы, якая забяспечвае фізіялагічныя патрэбы дзіцячага арганізма ў харчовых рэчывах.

Падрыхтаваў Уладзімір МАТУСЕВІЧ.