Казахстан: заахвочванне для вакцынаваных студэнтаў

- 11:40Паралелі

Казахстанскія ВНУ працягваюць праводзіць розыгрышы каштоўных прызоў сярод вакцынаваных студэнтаў. Па даручэнні міністра адукацыі і навукі Рэспублікі Казахстан Асхата Аймагамбетава ВНУ распрацавалі меры па стымуляванні вакцынацыі сярод навучэнцаў i выкладчыкаў. Пра гэта паведаміла МІА “Казінфарм” са спасылкай на прэс-службу Мінадукацыі і навукі Рэспублікі Казахстан.

Навучэнцы, што вакцынаваліся першымі, атрымалі льготы на аплату за навучанне і пражыванне ў дамах студэнтаў. Таксама ім разам з вакцынаванымі выкладчыкамі падарылі абанементы на наведванне фітнес-цэнтра, пуцёўкі ў зоны адпачынку, сертыфікаты на курсы англійскай мовы і скідкі на падрыхтоўку да IELTS / TOEFL. 

Кожная ВНУ знаходзіць свае формы заахвочвання. Так, у Атыраўскім універсітэце нафты і газу сярод студэнтаў былі разыграны пуцёўкі ў горад Туркестан. У Аркалыкскім педагагічным інстытуце дзесяці студэнтам былі ўручаны сертыфікаты на 10 000 тэнге (1 бел. рубель = 174 тэнге). У Тарайгыравым універсітэце сярод вакцынаваных былі разыграны айфоны, пуцёўкі ў Нур-Султан, а таксама 50-працэнтныя скідкі на пражыванне ў інтэрнаце і абанементы ў фітнес-залы. А студэнтам Какшэтаўскага ўніверсітэта была прадастаўлена магчымасць паўдзельнічаць у розыгрышы пуцёвак у санаторыі і грашовых прызоў у памеры 25 000 тэнге. 

Падрыхтаваў Уладзімір МАТУСЕВІЧ.