Нягледзячы на каранцінныя абмежаванні, у Мадрыдзе каля 25 тысяч студэнтаў сабраліся для правядзення “макрабатэлону” — вялікай вечарыны з распіццём спіртных напіткаў. Пра гэта паведамляе Reuters.
Як расказалі прадстаўнікі праваахоўных органаў, гэта найбуйнейшая вечарына, якую жыхары ладзілі ў Іспаніі з пачатку пандэміі каранавіруса.
Адзначаецца, што, акрамя Мадрыда, “макрабатэлоны” адбыліся ў Барселоне і Лагроньа. Там удзельнікі таксама парушылі каранцінныя абмежаванні.
У Twitter апублікавана відэа з “макрабатэлону” ў Мадрыдзе. На ім бачна, як тысячы маладых людзей сабраліся на плошчы без масак.
Падрыхтаваў Уладзімір МАТУСЕВІЧ.