Дадатак «Школа кіравання» выйшаў 14 ліпеня ў «Настаўніцкай газеце». У ім вы знойдзеце новыя дакументы, тлумачэнні, цікавыя інтэрв’ю.
- Пра сацыяльныя гарантыі для маладых спецыялістаў, іх правы і абавязкі расказвае галоўны прававы інспектар працы Беларускага прафесійнага саюза работнікаў адукацыі і навукі Ларыса Манюк.
- Педагогі сярэдняй школы № 10 Пінска Людміла Маршалкіна і Наталля Сідорка дзеляцца вопытам работы з маладымі настаўнікамі з дапамогай тэхналогіі “Сусветнае кафэ”.
- Аб асаблівасцях развіцця профільнага навучання расказвае намеснік начальніка Галоўнага ўпраўлення агульнай сярэдняй, дашкольнай і спецыяльнай адукацыі – начальнік упраўлення агульнай сярэдняй адукацыі галіновага міністэрства Ірына Каржова.
- У рубрыцы “Вам адказвае Міністэрства адукацыі” тлумачэнні па самых актуальных пытаннях.