З мноства сучасных тэхналогій і метадаў выкладання замежнай мовы для зацікаўленасці навучэнцаў вылучаецца інтэрактыўны метад навучання Interactive Notebooks.
Гэты метад, які ўзнік на аснове традыцый скрапбукінгу, прадугледжвае вядзенне запісаў у вучнёўскім сшытку пры дапамозе розных інтэрактыўных шаблонаў. Навучэнцы заводзяць асобны сшытак (блакнот) і пранумароўваюць старонкі. Левы бок сшытка (цотныя старонкі) выкарыстоўваецца для размяшчэння інтэрактыўных шаблонаў, правы бок (няцотныя старонкі) пры неабходнасці выкарыстоўваецца для вядзення запісаў або выканання практыкаванняў. У гэтым выпадку інтэрактыўны сшытак можна разглядаць як бібліятэку, лабараторыю і журнал: як бібліятэка інтэрактыўны сшытак служыць месцам захоўвання і назапашвання ведаў; як лабараторыя з’яўляецца сродкам для пастаноўкі значных пытанняў і пошуку адказаў на іх; у якасці журнала інтэрактыўны сшытак садзейнічае інтэлектуальнаму росту навучэнцаў.
Разнастайнасць відаў і форм інтэрактыўных шаблонаў/міні-кніг (layer book (шматузроўневая кніга), flapbook (міні-кніга з акенцамі), Venn diagram (дыяграма Вена), accordion (кніжка-гармонік), tab book (кніга з ярлыкамі), shape book (фігурная кніга) і г.д.) дазваляе распрацаваць такі дыдактычны матэрыял, які ў цікавай і даступнай форме дазволіць навучэнцам авалодаць неабходным аб’ёмам ведаў па вучэбным прадмеце “Замежная мова”. Ствараюцца інтэрактыўныя шаблоны ў добра ўсім вядомым тэкставым рэдактары Microsoft Word.
Выкарыстанне метаду “Інтэрактыўны сшытак” на ўроках англійскай мовы ў 3—4 класах дазволіла мне кампактна арганізаваць і візуалізаваць тэарэтычны матэрыял, што спрыяла яго дэталёваму разуменню і запамінанню, з улікам розных тыпаў успрымання інфармацыі дзецьмі (аўдыялы, візуалы, кінестэты і дыскрэты), тым самым ствараючы неабходныя ўмовы для развіцця пазнавальнай цікавасці.
Для навучання чытанню навучэнцаў пачатковай ступені неабходны практыкаванні і заданні, накіраваныя на фарміраванне і ўдасканаленне навыкаў тэхнікі чытання і здабывання і разумення інфармацыі іншамоўнага тэксту. Выкарыстанне інтэрактыўных шаблонаў лічу мэтазгодным менавіта на этапе фарміравання і ўдасканалення навыкаў тэхнікі чытання. Вывучэнне англійскай мовы для навучэнцаў 3 класа пачынаецца са знаёмства з алфавітам: на працягу першай чвэрці навучэнцы вывучаюць алфавіт, гука–літарныя адпаведнасці, знакі транскрыпцыі. На гэтым этапе прапаную навучэнцам работу з інтэрактыўным шаблонам The Alphabet. English ABC.
Інтэрактыўны шаблон The Alphabet. English ABC
Прыклад заданняў да інтэрактыўнага шаблону The Alphabet. English ABC
- Look at the board. What do you see?
How many letters do you see? Let’s count! Can you name the letters?
- (Над карткамі размешчаны назвы гэтых літар [eı], [si], [bi].) Look! There are the cards with the names of the letters. Is everything OK? Find and correct the mistake. (Размясціце назвы літар у правільным парадку.) Write the names of the letters in the template. Запішыце назвы гэтых літар у свой шаблон у калонцы “Назва літары”.
- Listen to the “Letters and sounds chant”. Answer: How do we read Аа/Bb/Cc (запіс праслухваецца па частках)?
- Look! I’ve got cards with these sounds! Listen and repeat the sounds after me. Match the sound with the letter. Write them in your template. Запішыце іх у сваім шаблоне ў калонцы “Чытаем”.
- Listen to the words! What sound do you hear at the beginning of the words? Repeat after me!
- Write the words starting with Аа/Bb/Cc, match them with the picture.
- Repeat the “Letters and sounds chant” (па частках / цалкам з запісам / самастойна).
Для асваення асноўных правіл чытання ў 3—4 класах выкарыстоўваю інтэрактыўныя шаблоны “Домік” (для адпрацоўкі правіл чытання галосных літар у адкрытым і закрытым складах) і “Інтэрлок” (для работы з літараспалучэннямі).
Інтэрактыўны шаблон “Інтэрлок” (для работы з літарамі і літараспалучэннямі)
Прыклад заданняў да інтэрактыўнага шаблону “Інтэрлок”
1. Look at the template. What letter combination do you see? Listen and answer. What’s the sound fot “th”? (This is my brother. th = [ð]) Запішыце знак транскрыпцыі ў шаблон пад літараспалучэннем “th”.
2. Write the words with “th” in the template. Underline “th”.
3. Read the words (за настаўнікам / з настаўнікам/ у парах).
4. Read the sentence (з запісам / самастойна).
Навучанне іншамоўнай лексіцы ажыццяўляецца на некалькіх этапах: азнаямленне з новым матэрыялам і першаснае яго замацаванне, трэніроўка лексічных адзінак, актывізацыя лексічных адзінак. Лічу рацыянальным выкарыстанне метаду “Інтэрактыўны сшытак” на этапе азнаямлення з новым матэрыялам і першасным яго замацаваннем: на гэтым этапе інтэрактыўныя шаблоны забяспечваюць бесперакладны спосаб семантызацыі слоў з апорай на малюнак (напрыклад, рознаўзроўневыя шаблоны (All about me, Look at me), кніжкі-гармонікі (Vegetables, Fruit, I can і інш.), шаблон са складкамі (At the circus, At the zoo, Aren’t pets great?, Seasons і інш.), дыяграму Вена (My family)). Узнаўленне новых лексічных адзінак пры першасным замацаванні варта праводзіць ізалявана і ў кантэксце ва ўжо засвоеных граматычных структурах.
Шаблон са складкамі What’s in my bag?
Прыклад заданняў да інтэрактыўнага шаблону What’s in my bag?
Form 3. Unit 7. Lesson 1.
- Write the words in the template.
- Color the pictures. Answer: What colour is your book / ruler …?
Model: a pink book.
- Answer: What’s in your bag?
Model: I’ve got a blue pen, a yellow ruler, … .
- Let’s play “What’s missing”.
P1 speak what he/she has in his/her bag but doesn’t name one thing. The rest of the pupils listen to the P1 and guess what’s missing.
Form 4. Unit 3. Daily life. Lesson 3: Breakfast, lunch and dinner.
- a) Look at your template, listen to me and say: What is missing?
Write the missing word in the template.
- b) Look at the template and answer: When do we have breakfast / lunch / dinner? / What do we have in the morning / in the afternoon / in the evening?
- c) Open the fold number one. What food do you see? Imagine it is your breakfast. Write about it. Fill the missing information in the model. Model: I have … for breakfast.
- d) Speak about it. (The same for lunch and dinner.)
- e) Speak about your real breakfast / lunch / dinner.
Фарміраванне граматычных навыкаў адбываецца ў адпаведнасці з наступнымі этапамі: азнаямленне (увядзенне, тлумачэнне, першаснае замацаванне), трэніроўка, прымяненне. Для ўвядзення, тлумачэння і першаснага замацавання граматычнага матэрыялу мэтазгодна выкарыстоўваць флэпбукі (шаблоны з акенцамі). Такія шаблоны дапамогуць структураваць, сістэматызаваць матэрыял і даць магчымасць навучэнцам прапрацаваць яго ў парах, групах ці індывідуальна. Тут кожны флэп адпавядае вызначанаму тыпу сказа (апавядальнаму, адмоўнаму, пытальнаму). Навучэнцы напаўняюць іх адсутнай інфармацыяй, уласнымі прыкладамі ці прыкладамі на падставе падказак, размешчаных на флэпах.
Навучанне гаварэнню
- Для навучання дыялагічнай мове лічу мэтазгодным выкарыстоўваць флэпбукі. Яны найбольш эфектыўныя для навучання падрыхтоўчай мове. Пры стварэнні падрыхтоўчага выказвання навучэнцы абапіраюцца на памяць, асацыяцыі, правілы і шматлікія падказкі (апоры). У гэтым выпадку флэпбук з’яўляецца змястоўнай апорай. Навучэнцы запаўняюць яго лексічнымі структурамі, якія вывучаюць, адпрацоўваючы матэрыял у парах або групах, а знешні выгляд шаблону, фонам якога раблю адпаведную карцінку, міжволі фарміруе пэўныя асацыяцыі з моўнай сітуацыяй, якая адпрацоўваецца.
- Для навучання маналагічнаму выказванню найбольш эфектыўнымі знаходжу флэпбукі і кніжкі-гармонікі. Гэтыя віды інтэрактыўных шаблонаў як нельга лепш падыходзяць для разгортвання выказвання ад элементарнай адзінкі (сказа) да закончанага маналогу і ўключаюць наступныя этапы: 1 этап — прадугледжвае заданні, якія стымулююць кароткія выказванні навучэнцаў па сітуацыі; 2 этап — канкрэтызуецца і ўдакладняецца сказанае, што вядзе за сабой нарастанне аб’ёму выказвання кожнага навучэнца; 3 этап — этап самастойнага разгорнутага выказвання.
Як бачым, інтэрактыўныя шаблоны можна выкарыстоўваць у навучанні практычна па ўсіх аспектах мовы і відах маўленчай дзейнасці.
Неабходна адзначыць, што выкарыстанне інтэрактыўнага сшытка на ўроках англійскай мовы мае свае перавагі і недахопы.
Метад Interactive Notebooks |
|
Перавагі |
Недахопы |
1) робіць урок больш цікавым і дзіўным; 2) візуалізуе тэарэтычны матэрыял; 3) стварае магчымасць для больш даступнага тлумачэння матэрыялу; 4) дазваляе навучэнцам запомніць матэрыял і самастойна арганізаваць яго паўтарэнне ў дамашніх умовах; 5) улічвае розныя тыпы ўспрымання інфармацыі дзецьмі (аўдыялы, візуалы, кінестэты і дыскрэты); 6) развівае пазнавальную цікавасць і творчае мысленне |
1) распрацоўка і выраб шаблонаў патрабуе даволі шмат часу і матэрыялу (папера, прынтар, 2) на пачатковым этапе работы з шаблонамі ў навучэнцаў узнікаюць праблемы з разуменнем інструкцый настаўніка; 3) абмежаванне ў часе |
Аднак недахопы гэтага метаду кампенсуюцца за кошт павышэння цікавасці да вывучэння англійскай мовы.
Вольга ДАЛЕЦКАЯ,
настаўніца англійскай мовы Лудчыцкай сярэдняй школы
Быхаўскага раёна Магілёўскай вобласці
Фота з архіва рэдакцыі выкарыстоўваецца ў якасці ілюстрацыі