Прадстаўнікі Індустрыяльна-педагагічнага каледжа паспяхова выступілі на чэмпіянаце і канферэнцыі ў Санкт-Пецярбургу

- 10:32Новости

Майстры вытворчага навучання філіяла РІПА «Індустрыяльна-педагагічны каледж» прынялі ўдзел у чэмпіянаце прафесійнага майстэрства KEDRWELD-2024 у сферы зварачных тэхналогій, які прайшоў у Санкт-Пецярбургу, паведамілі карэспандэнту «Настаўніцкай газеты» ў Рэспубліканскім інстытуце прафесійнай адукацыі.

М.А. Іваноўскі і П.С. Татусь выступалі на спаборніцтве ў якасці эксперта-настаўніка і ўдзельніка ў кампетэнцыі «Зварачныя тэхналогіі». У выніку Пётр Татусь стаў сярэбраным прызёрам і атрымаў грашовы сертыфікат на набыццё абсталявання кампаніі «КЕДР» (ТАА «КК АВАНГАРД»). Дарэчы, малады чалавек добра вядомы ў гэтай сферы, ён з’яўляецца пераможцам V Рэспубліканскага конкурсу прафесійнага майстэрства ProfSkills-2023. Прачытаць матэрыял пра яго можна тут.

Выдатны вынік паказалі навучэнцы Індустрыяльна-педагагічнага каледжа і на I студэнцкай навукова-практычнай канферэнцыі «Захоўваючы спадчыну», якая праводзілася на базе Акадэміі рэстаўрацыі і дызайну ў Санкт-Пецярбургу. У рамках секцыі «Інфармацыйныя і інавацыйныя тэхналогіі» Паліна Гурло, Міхаіл Маслакоў і Арцём Пупейка пад кіраўніцтвам выкладчыка Хрысціны Кіслюк прадставілі навуковую работу на тэму «Інфармацыйнае мадэляванне будынкаў (BIM) у сістэме будаўніцтва і ў адукацыйным працэсе» і атрымалі дыплом І ступені.

Ала КЛЮЙКО
Фота прадастаўлены каледжам