Гульня-падарожжа «Таямніцы школьнага музея». Далучэнне да вывучэння этнакультурнай спадчыны беларусаў

- 14:11Журнал "Народная асвета", Образование

Школьны музей народнага мастацтва і рамёстваў імя Паўлюка Багрыма Крошынскай СШ з’яўляецца моцным падмуркам для выхавання патрыятызму і павагі вучняў да роднай зямлі, фарміравання гістарычнай памяці і цікавасці да вывучэння этнакультурнай спадчыны малой радзімы. Адзін з важных кірункаў дзейнасці музея – правядзенне тэматычных і аглядавых экскурсій, музейных заняткаў, гульняў-падарожжаў, квестаў для вучняў не толькі ўстаноў адукацыі раёна, але і ўсёй Беларусі. Падчас такіх мерапрыемстваў школьнікі атрымліваюць унікальную магчымасць адчуць подых мінулага, лепш уявіць жыццё і побыт сваіх продкаў, усвядоміць сябе часткай таленавітага беларускага народа і нашчадкамі яго багатых традыцый.

Настаўнік гісторыі вышэйшай кваліфікацыйнай катэгорыі Н. У. ШАБАН і педагог-арганізатар вышэйшай кваліфікацыйнай катэгорыі
С. У. БУКО Крошынскай сярэдняй школы Баранавіцкага раёна

Прапануем вашай увазе два мерапрыемствы краязнаўчай накіраванасці, якія праводзіліся з выкарыстаннем экспанатаў школьнага музея.

Гульня-падарожжа «Таямніцы школьнага музея» (5–9 класы)

Мэты: актывізацыя пазнавальнай дзейнасці вучняў, фарміраванне ў іх каштоўнасных адносін да духоўна-матэрыяльнай спадчыны беларускага народа, выхаванне патрыятызму і грамадзянскасці.

Задачы:

  • стварыць умовы для павышэння цікавасці школьнікаў да вывучэння гісторыі свайго народа;
  • фарміраваць навыкі пошукава-краязнаўчай дзейнасці;
  • развіваць музейную культуру.

Абсталяванне: экспанаты музея, маршрутныя лісты, заданні.

Ход музейнай гульні-падарожжа

I. Арганізацыйны этап

Вядучы знаёміць з умовамі гульні. Удзельнікам выдаюцца маршрутныя лісты і карткі з заданнямі. Каманды праходзяць станцыі ў любым парадку. Пасля выканання ўсіх заданняў маршрутныя лісты правяраюцца журы. За кожны правільны адказ – 1 бал, за разгорнутае тлумачэнне ў  заданнях 4, 6 – 2 ба­лы, за няпоўнае – 1 бал.

II. Асноўны этап

  • Станцыя 1. Знакаміты зямляк

Заданне. Адкажыце на пытанні, карыстаючыся матэрыяламі і экспанатамі музея.

  1. Дзе нарадзіўся Паўлюк Багрым? (У вёсцы Крошын.)
  2. Назавіце гады жыцця П. Багрыма. (1812–1891 гг.)
  3. Чым займаўся П. Багрым? (Быў кавалём, пісаў вершы.)
  4. Які верш П. Багрыма дайшоў да нас? («Зайграй, зайграй, хлопча малы».)
  5. Супраць чаго выступаў П. Багрым у сваім вершы? (Супраць панскага прыгнёту.)
  6. Як быў пакараны П. Багрым за свае вершы? (Быў аддадзены ў рэкруты.)
  7. Які шэдэўр кавальскага майстэрства захоўва­ецца ў Крошыне? (Жырандоль.)
  8. Дзе знаходзіцца жырандоля? (У крошынскім касцёле.)
  9. Дзе пахаваны П. Багрым? (На крошынскіх могілках каля касцёла.)
  10. Сведка наведвання Крошына Антоніем Адынцом і Ігнатам Дамейкам. (Дуб.)
  11. Якія рэчы, вырабленыя Багрымам, захоўва­юцца ў школьным музеі? (Частка агароджы, верш.)
  12. Чаму Паўлюк Багрым адмаўляўся жыць у Крошыне? («Бо там сярдзіты пан, бацька кіямі забіты».)
  • Станцыя 2. Сялянская хата

Заданне. Знайдзіце па апісаннях прадметы быту, якія знаходзяцца ў нашым музеі.

Прадметы для каманды 1

  1. Ён мог быць вялікі і малы, жалезны або медны, у ім гатавалі ежу, выварвалі бялізну, варылі бульбу. (Чыгун.)
  2. Яе плялі з бяросты і лубу, каб пераносіць гародніну і прадукты. (Вярэнька.)
  3. Прыстасаванне для ўзважвання. (Бязмен.)
  4. Драўляны прадмет, аналаг сучаснага праса. (Пранік.)
  5. Магла быць драўлянай, металічнай, касцяной; вялікая называлася апалонікам. (Лыжка.)

Прадметы для каманды 2

  1. Драўляная прылада, падобная на лапату, да якой прымацоўвалі воўну ці кудзелю пры прадзенні. (Прасніца.)
  2. Прадмет, які па знешнім выглядзе нагадвае човен; выкарыстоўваўся ў ткацтве. (Чаўнок.)
  3. Без гэтага прадмета нельга было абысціся ў час жніва. (Каса.)
  4. У ім мылі бялізну, гатавалі сечаную капусту і мяса для каўбас, мыліся і нават клалі спаць дзецей. (Начоўкі.)
  5. Адзіны прадмет у нашым музеі, які выкарыстоўваўся толькі ў гарачым выглядзе. (Прас.)

Прадметы для каманды 3

  1. Частка традыцыйнага сялянскага адзення, якая выраблялася з ліпавага ці лазовага лыка. (Лапці.)
  2. Казачны прадмет, з-за якога прынцэса праспала цэлых сто гадоў; выкарыстоўваўся для прадзення. (Верацяно.)
  3. Драўляны «пасрэднік» для перадачы малака ад каровы да гаспадыні. (Гарлач.)
  4. Самы вялікі экспанат нашага музея, напоўніць які павінна была кожная дзяўчына да свайго вяселля. (Куфар.)
  5. Прадмет для вырабу масла. (Маслабойка.)
  • Станцыя 3. Моўная

Заданне. Знайдзіце сярод экспанатаў музея тыя, да назваў якіх прыведзены наступныя сінонімы.

Сінонімы для каманды 1: шандал, чарпак, самапрадка (падсвечнік, апалонік, калаўрот).

Сінонімы для каманды 2: жбан, саган, ночвы (гарлач, чыгун, начоўкі).

Сінонімы для каманды 3: макацёр, хлебніца, вага (макатра, дзяжа, бязмен).

  • Станцыя 4. Знайдзі лішняе

Заданне. Разгледзьце экспанаты і вызначце, якія з іх лішнія і чаму. (Адказы гл. ніжэй.)

Каманда 1: тры прадметы для ткацтва, а лыжка – для прыгатавання ежы.

Каманда 2: тры прадметы для працы ў полі, а падкова – для падкоўвання коней.

Каманда 3: тры прадметы для прыгатавання ежы, а пранік – для прання бялізны.

  • Станцыя 5. Ручнік – усяму галава

Заданне. Устаўце прапушчаныя словы.

  1. Да сённяшняга дня захаваўся звычай сустракаць … (гасцей) хлебам-соллю на ручніку.
  2. На ручніку стаялі жаніх і нявеста ў час … (вянчання).
  3. Асаблівая роля належала ручніку ў вясельным абрадзе. Вышыўка на ручніках, па павер’ях, павінна была засцерагаць маладых ад … (порчы і сурокаў).
  4. У час вяселля ручнікамі ўпрыгожвалі … (вясельны поезд, вупраж коней, адзенне ў гасцей).
  5. Ручнікамі прыбіраюць … (чырвоны) кут хаты, упрыгожваюць сцены.
  • Станцыя 6. Збяры сям’ю на працу

Заданне. Назавіце і пакажыце не менш чатырох прадметаў, з дапамогай якіх нашы продкі выконвалі штодзённую працу, растлумачце свой выбар.

Каманда 1: праца ў полі (каса, гарлач, ручнік, вярэнька); каманда 2: прадзенне кудзелі (верацяно, грэбень, матавіла, калаўрот); каманда 3: прыгатаванне ежы (чыгун, лыжка, дзяжа, гарлач).

III. Заключны этап

Падвядзенне вынікаў, рэфлексія.

  • Мяне ўразілі… (2 падзеі)
  • Я даведаўся пра… (4 новыя словы)
  • Я ўбачыў незвычайныя прадметы, якімі… (5 новых прадметаў)

 Краеведческий квест «Знакомый и незнакомый Крошин» (4–5 классы)

Цель: воспитание бережного отношения к историко-культурному наследию малой родины.

Задачи:

  • расширить знания об истории родного края;
  • формировать исследовательские умения.

Оборудование: маршрутные карты с разной схемой передвижения команд, конверты с заданиями, пазлы, ручки, маркеры, призы.

Ход квеста

I.Организационный этап

Ведущий приветствует участников. Ребята делятся на 3 команды и получают маршрутные листы, где указана очередность прохождения станций. За правильно выполненное задание дается фрагмент фотографии люстры, изготовленной знаменитым уроженцем Крошинской земли Павлюком Багримом и сохранившейся до наших дней. После прохождения маршрута участники собирают фото. На обороте указано место, где для каждой команды спрятан сладкий приз.

II. Основной этап

  • Станция 1. Музейная (школьный музей народных искусств и ремесел им. Павлюка Багрима)

Задание. Найдите среди экспонатов музея те, которые изображены на фото (все приложения доступны по QR-коду), подпишите их названия на белорусском языке (гарлач, лапці, маслабойка, агароджа, калаўрот, куфар). Расскажите, для чего они предназначались и как использовались в быту.

  • Станция 2. Туристическая (Крошинский дом культуры)

Задание. Соберите пазлы с изображением достопримечательностей агрогородка Крошин и назовите их (доступны по QR-коду).

  • Станция 3. Парковая (Крошинский парк)

Задание. Пройдите полосу препятствий: «болото» (прыжки по кочкам), «речка» (ходьба по бревну), «дремучий лес» (бег змейкой между деревьями). Разгадайте кроссворд «Растения родного края» (доступен по QR-коду).

  • Станция 4. Историческая (памятный камень бывшей кузни Павлюка Багрима)

Задание. Расшифруйте фразу. Назовите объект, на котором она высечена, и где он находится.

Ключ к шифровке

А-1

Б-2

В-3

Г-4

Д-5

Е-6

Ё-7

Ж-8

З-9

І-10

Й-11

К-12

Л-13

М-14

Н-15

О-16

П-17

Р-18

С-19

Т-20

У-21

Ў- 22

Ф-23

Х-24

Ц-25

Ч-26

Ш-27

Ы-28

Ь-29

Э-30

Ю-31

Я-32

.- 33

Шифровка

8

28

25

25

7

12

1

18

16

20

12

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

1

6

18

1

5

9

10

14

1

3

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

6

26

15

1

32

33

 

 

 

 

 

 

 

 

  («Жыццё кароткае – Радзіма вечная». Надпись на белорусском и латинском языках, высечена на большом валуне, который находится недалеко от костела Божьего Тела в аг. Крошин.)

  • Станция 5. Лингвистическая (набережная Щары)

Задание. Соберите из букв названия улиц агрогородка Крошин и запишите их общее количество.

вкалюаП гмариаБ (Павлюка Багрима); цковМакогос (Мацковского); ниЛена (Ленина); скветаяСо (Советская); олодМнаяёж (Молодежная); дорожлезнонаяЖе (Железнодорожная); бНаенаяреж (Набережная); 9 яМа (9 Мая); ваадСоя (Садовая); яТхаи (Тихая); 9 улиц.

  • Станция 6. Конечная (школьный двор)

Команды получают недостающий пазл и собирают фотографию люстры, которая украшает костел Божьего Тела в агрогородке Крошин.

III. Заключительный этап

Подведение итогов, награждение победителей.

ЛИТЕРАТУРА

  1. Квест как форма организации внеурочной деятельности [Электронный ресурс]. – Режим доступа: https://infourok.ru/kvest-kak-forma-organizacii-vneurochnoj-deyatelnosti. – Дата доступа: 13.04.2024.
  2. Материалы методических объединений [Электронный ресурс]. – Режим доступа: https://nsportal.ru/shkola/materialy-metodicheskish-obedinenii. – Дата доступа: 13.04.2024.

Фото на превью с сайта Крошинской средней школы