Ад 800 да 1 тысячы партугальскіх студэнтаў учынілі пагром у адным з іспанскіх атэляў, размешчаным у Тарэмалінасе (правінцыя Малага, Андалусія), перадае БелТА са спасылкай на El Pais.
Уладальнікі нерухомасці выявілі разгромлены атэль толькі пасля ад’езду студэнтаў. Пашкоджанні ацэньваюць у тысячы еўра, хоць межы росту сумы нанесенага ўрону пакуль не ўстаноўлены. Па словах гаспадароў, маладыя людзі пакінулі пасля сябе пабітую плітку, выкінутыя ў акно матрацы, патопленыя ў ваннай тэлевізары і сарваныя з месцаў захоўвання вогнетушыцелі. Прычым учынілі пагром студэнты літаральна ў апошнюю ноч, напярэдадні ад’езду. Pueblo Camino Real, размешчаны на пляжы ў Лос-Аламасе, часта прымае партугальскіх гасцей, але падобных інцыдэнтаў у іх яшчэ не было. У студэнтаў з суседняй краіны лічыцца добрай традыцыяй адзначаць заканчэнне навучальнага года ў атэлях Тарэмалінаса або Бенальмадэны.