ЗША: школьнікам прапанавалі апраўдаць рабства

- 12:21Паралелі

Вучням 4 класа горада Мілуокі ў амерыканскім штаце Вісконсін далі дамашняе заданне, у якім ім трэба было назваць тры добрыя прычыны рабства. Пры гэтым слова “добрыя” было ў двукоссі. Пра гэта паведамляе Daily Mail.

Маці аднаго з вучняў — Трамека Браўн-Бэры — размясціла ў сваім Facebook фатаграфію ліста з заданнем. “Мне здаецца, для рабства няма добрых прычын, таму я і не назваў ніводнай, а ў ліку дрэнных прычын паказаў тое, што рабоў збіваюць і разлучаюць іх з сям’ёй”, — напісаў сын жанчыны Джэром. У канцы хлопчык падпісаў: “Я ганаруся тым, што я чорны, таму што мы моцныя і адважныя”.

Як адзначае выданне, некаторыя вучні адмовіліся выконваць гэтую частку задання.

Паведамляецца таксама, што дырэктар школы назваў заданне непрымальным і напісаў ліст бацькам і школьнікам, у якім папрасіў прабачэння. Паводле яго слоў, “мэтай задання было справакаваць дыскусію, а не ставіць пад сумнеў тое, што рабства наогул было дапушчальна”.