Вершы Дзядулю Марозу

- 16:48Нашы дзеці

У рамках рэспубліканскай акцыі “Нашы дзеці” ў падлеткавым клубе “Фламінга” Цэнтра творчасці дзяцей і моладзі “Спектр” Гродна адбылася сюжэтна-забаўляльная праграма для сем’яў, у якіх выхоўваюцца дзеці з інваліднасцю.

Разам з Папялушкай і захавальнікам рэзідэнцыі Дзядулі Мароза дамавічком Нафаням дзеці адправіліся на навагодні баль. З самага пачатку прадстаўлення казачныя героі захапілі дзяцей у чароўны свет казкі. Усе змаглі акунуцца ў святочную атмасферу прыгод, паўдзельнічаць у цікавых конкурсах. Са з’яўленнем Дзеда Мароза пачалося сапраўднае свята з песнямі, танцамі і, вядома ж, карагодам каля навагодняй ёлкі. Дзеці прачыталі Дзядулі Марозу вершы пра Новы год і Каляды.

Выдатным дапаўненнем да свята сталі салодкія падарункі ад Ленінскай раённай арганізацыі РГА “Белая Русь”. Васіль Кандрацьевіч Міхно, старшыня арганізацыі, павіншаваў дзяцей і дарослых з навагоднімі святамі, пажадаў здароўя і добрага настрою на ўвесь год. Таксама дзеці атрымалі падарункі, якія сабралі для іх піянерскія атрады Ленінскага раёна горада Гродна падчас дабрачыннай акцыі “Цуды на Каляды”.

Вікторыя БУЦКАЯ,
загадчык аддзялення дадатковай адукацыі ЦТДіМ “Спектр”.