Сямейная традыцыя з водарам свята

- 15:54Нашы дзеці

Сёння дарослыя як ніколі занепакоеныя: што зрабіць, каб іх дзіця, якое ўваходзіць у гэты свет, стала упэўненым, шчаслівым, разумным, добрым і паспяховым? Бацькі часта настолькі занятыя сваімі праблемамі і клопатамі, што абсалютна не заўважаюць: часу з дзецьмі праводзяць недастаткова. Калі мама і тата побач і займаюцца агульнай справай, дзіця асабліва адчувае, што яго любяць.

У рамках акцыі “Нашы дзеці” ў яслях-садзе № 100 Гродна была арганізавана выстаўка сумесных творчых работ бацькоў і дзяцей “Калядны вянок”. Гэта дапамагло дзецям не толькі выказаць эмоцыі, прадэманстраваць таленты, але і адчуць сябе шчаслівымі ад цяпла блізкіх.

Тэма выстаўкі была вызначана невыпадкова, бо вянок мае асаблівы сэнс і значэнне. Гэта сімвал бясконцасці, веры ў шчасце, дабрабыт і дастатак. Вянком упрыгожваюць дом з напамінам аб будучых радасных падзеях.

Бацькі з энтузіязмам успрынялі прапанову зрабіць з дзецьмі дома вырабы для выстаўкі. Асабліва актыўнымі аказаліся бацькі шматдзетных сямей. Нашы выхаванцы ганарацца вынікам агульнай творчасці.

Спадзяёмся, што сумеснае майстраванне каляднага вянка, як і звычай прыбіраць да навагодніх святаў ёлку, стане добрай традыцыяй у сем’ях нашых дзяцей.

Вольга ЛУТЧАНКА,
намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці ясляў-сада № 100 Гродна.