У рамках дабрачыннай акцыі “Нашы дзеці” на Ганцавіччыне адбылася калядная сустрэча кіраўніцтва раёна з адоранымі вучнямі. Установы адукацыі прадстаўлялі адзінаццацікласнікі — грамадскія актывісты і пераможцы міжнародных і рэспубліканскіх алімпіяд, канферэнцый, конкурсаў і спаборніцтваў. За дасягнутыя поспехі вучні былі адзначаны падзячнымі пісьмамі райвыканкама і каштоўнымі падарункамі.
Кіраўнік Ганцавіччыны У.У.Бялоў адзначыў, што важную ролю ў атрыманні высокіх вынікаў школьнікаў адыгралі прафесіяналізм педагогаў і падтрымка бацькоў.
Святочная атмасфера паспрыяла сяброўскаму дыялогу паміж удзельнікамі сустрэчы. Творчыя заданні і розныя пытанні дазволілі прысутным успомніць школьнае жыццё, сямейныя традыцыі, любімыя фільмы і песні. Завяршылася мерапрыемства вялікім карагодам з удзелам галоўных навагодніх персанажаў.
Аксана РЫЛКА,
галоўны спецыяліст аддзела па адукацыі Ганцавіцкага райвыканкама.