Напрыканцы мінулага тыдня ў Нацыянальным банку Рэспублікі Беларусь былі падведзены вынікі Рэспубліканскага конкурсу відэаблогераў “Грошы маюць значэнне”, які быў прымеркаваны да Міжнароднага тыдня фінансавай дасведчанасці. Гэтай вясной Global Money Week прайшоў ва ўсім свеце з 25 па 31 сакавіка.
Як расказаў Аляксандр Міхайлавіч Цімашэнка, начальнік упраўлення інфармацыі і грамадскіх сувязей — прэс-сакратар Нацыянальнага банка, конкурс відэаблогераў праводзіцца ў краіне другі раз. Яго асноўная мэта — прыцягненне ўвагі навучэнцаў і моладзі да пытанняў фінансавай дасведчанасці.
У гэтым годзе ў конкурсе ўдзельнічалі 417 работ. Усе яны былі выкананы ў розных жанрах, але іх аб’ядноўвала адна тэма — навучэнцы расказвалі пра грошы, інфляцыю і цэнавую стабільнасць.
(Паглядзець ролікі пераможцаў можна на сайце www.fingramota.by)
Поўны тэкст матэрыяла чытайце ў Настаўніцкай газеце № 41, 11 красавіка.
Наталля САХНО.
Фота Алега ІГНАТОВІЧА.