Куленепрабівальныя рукзакі паступілі ў продаж у ЗША яшчэ паўтара года назад, аднак да нядаўняга часу яны не карысталіся папулярнасцю. Зараз іх не хапае ўсім жадаючым.
Пасля падзей у Тэхасе, Агаё і Ілінойсе, у выніку якіх загінулі 30 чалавек, амерыканцы ўспомнілі пра куленепрабівальныя рукзакі і пачалі масава іх скупляць. Хоць раней эксперты раскрытыкавалі іх эфектыўнасць.
Цяпер куленепрабівальныя партфелі і рукзакі выпускаюць сур’ёзныя вытворцы накшталт ізраільскай ArmorMe. З ростам якасці вырас і кошт — ад 100 долараў і вышэй.
“Даступны, трывалы рукзак, у якім лёгка перанoсіць кнігі і шкoльныя прылады, — доўгія гады вы будзеце даставаць з яго дамашнія заданні, своечасова не здадзеныя ў бібліятэку кнігі і скамечаныя сандвічы. Але калі здарыцца неймавернае, яго таксама мoжна выкарыстоўваць у якасці шчыта для спынення нажа, куль з пісталета або іншай лёгкай зброі. Нават у выпадку больш мoцных боепрыпасаў рукзак ArmorMe значна павялічыць шансы на выжыванне”, — гаворыцца ў апісанні тавару.