Акрэдытацыя ў сферы адукацыі

- 10:46Школа управления

З 1 верасня 2022 года адбыліся змяненні ў парадку правядзення і пацвярджэння дзяржаўнай акрэдытацыі ўстаноў адукацыі.

Яны абумоўлены Кодэк­сам Рэспублікі Беларусь аб адукацыі са змяненнямі, унесенымі Законам Рэспублікі Беларусь ад 14.01.2022 № 154-З, які ўступіў у сілу з 1 верасня 2022 года.

Першае, на што неабходна звярнуць увагу кіраўнікоў усіх устаноў адукацыі ў цэлым і ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі ў прыватнасці, — гэта тое, што існуючыя падыходы да працэдуры правядзення дзяржаўнай акрэдытацыі ў сферы адукацыі не зведалі прынцыповых змяненняў. У новым Палажэнні аб парадку правядзення дзяржаўнай акрэдытацыі і пацвярджэння дзяржаўнай акрэдытацыі ўстаноў адукацыі, іншых арганізацый, якім у адпаведнасці з заканадаўствам дадзена права ажыццяўляць адукацыйную дзейнасць, зацверджаным пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 31 жніўня 2022 г. № 572 (далей — Палажэнне аб дзяржаўнай акрэдытацыі), на заканадаўчым узроўні замацаваны выпрацаваныя нацыянальнай сістэмай адукацыі правілы правядзення дзяржаўнай акрэдытацыі ў сферы адукацыі, якія станоўча зарэкамендавалі сябе на практыцы, адлюстраваны пазіцыі, што дазваляюць забяспе­чыць далейшую гарманізацыю заканадаўства Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі ў сферы знешняга забеспячэння якасці адукацыі. Бясспрэчна, гэтае палажэнне прыведзена ў адпаведнасць з паняційным апаратам новай рэдакцыі Кодэкса Рэспублікі Беларусь, а таксама з навеламі, якія ёсць у ім, што тычацца дзяржаўнай акрэдытацыі ўстаноў адукацыі.

 

Аб змяненнях у парадку правядзення і пацвярджэння дзяржаўнай акрэдытацыі ўстаноў агульнай адукацыі ў дадатку “Школа кіравання” тлумачыць дырэктар Нацыянальнага агенцтва па забеспячэнні якасці адукацыі Вольга Рыбаключава. Чытайце ў нумары ад 14 кастрычніка 2022 года.