Алімпіядны рух: скарбонка дасягненняў мінскіх навучэнцаў папоўнілася новымі дыпломамі

- 14:20Новости

На заключным этапе рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах Мінск прадставілі 18 каманд, у склад якіх увайшлі 218 навучэнцаў сярэдніх школ і гімназій, паведамляе карэспандэнт “Настаўніцкай газеты”.

Як расказала метадыст упраўлення методык работы з адоранымі дзецьмі МГІРА Валянціна Петрыкевіч, сёлета скарбонка дасягненняў мінскіх навучэнцаў папоўнілася новымі дыпломамі. Ні адна каманда не вярнулася дамоў без узнагарод.

Навучэнцы заваявалі 120 дыпломаў (34 дыпломы I ступені, 38 дып­ломаў II ступені, 48 дыпломаў III ступені) і 9 пахвальных водзываў. Найбольш паспяхова выступілі каманды па матэматыцы, фізіцы, гісторыі, нямецкай, кітайскай, англійскай мовах, хіміі, біялогіі, беларускай мове і літаратуры. Больш за ўсё дыпломаў на рахунку навучэнцаў гімназіі № 41 імя В.Х.Сярэбранага (20 дыпломаў!), гімна­зіі № 10 імя П.Я.Галавачова (Маскоўскі раён), гімназіі № 24 (Цэнтральны раён), гімназій № 27, № 33, № 37 (Фрунзенскі раён), гімназіі № 7 імя В.І.Лівенцава (Партызанскі раён). Навучэнцы Ліцэя БДУ, якія ўвайшлі ў каманды Мінска па асобных прадметах, заваявалі 8 дыпломаў. Навучэнцы сярэдніх школ скарбонку горада папоўнілі 26 дыпломамі.

Наталля КАЛЯДЗІЧ
Фота прадастаўлена МГІРА