Асвета для дарослых

- 10:58Адукацыйная прастора, Навіны рэгіёнаў

Сённяшнія бацькі — гэта дзеці дзевяностых, якія маюць патрэбу ў патрыятычным выхаванні не менш, чым іх дзеці.

Такую думку выказаў начальнік галоўнага ўпраўлення адукацыі Гомельскага аблвыканкама Руслан Смірноў падчас пасяджэння Гомельскага аблвыканкама.

— Бацькоўскі ўніверсітэт, які праводзіцца ў кожнай установе адукацыі адзін раз у квартал, — вельмі важны крок у гэтай асвеце. Але якасць такіх сустрэч трэба ўдасканальваць. Таму адна з задач гэтага года — кантроль за правядзеннем агульнай асветы бацькоў.

Патрыятычнае выхаванне насельніц­тва — складаная задача. Яго змест дакладна вызначаны ў Праграме патрыятычнага выхавання, Канцэпцыі і праграме бесперапыннага выхавання дзяцей і вучнёўскай моладзі. Рэзерваў, лічыць начальнік упраўлення, засталося нямала:

— Мінулай восенню мы падвялі вынікі абласнога конкурсу “Нацыянальная сімволіка ў адукацыйным асяроддзі”, далі ацэнку лепшым куткам, якія створаны ў кожнай установе. На школьных лінейках усё актыўней дзеці выконваюць гімн Рэспублікі Беларусь. Важна, каб такая традыцыя стала нормай і для дарослых. Ва ўстановах адукацыі адбылося мноства тэматычных інфармацыйных гадзін, круглых сталоў, канферэнцый, рэалізоўваўся праект “КРОК”, праходзілі ўрокі памяці.

 

Чытайце матэрыял Ірыны Асташкевіч у нумары ад 4 студзеня 2023 года.