Балгарскія перамогі

- 11:24Адукацыйная прастора

Творчыя калектывы Шчучынскага палаца творчасці дзяцей і моладзі прынялі ўдзел у Міжнародным дзіцячым фестывалі “Сонца, радасць, прыгажосць” у балгарскім горадзе Несебр.

Квартэт узорнай студыі эстраднай песні “Красавік”, танцавальны калектыў “Кантрасты”, салісткі студыі “Элегія” пад кіраўніцтвам педагогаў дадатковай адукацыі Таццяны Дзмітрыеўны Дзекевіч і Алы Казіміраўны Насцечынай прынялі ўд зел у фестывалі і адпачылі ў лагеры “Холідэй”.

У фестывалі ўдзельнічалі дзіцячыя калектывы з Балгарыі, Беларусі, Расіі, Грузіі, Польшчы, Украіны. Выступленне юных шчучынскіх талентаў было высока адзначана журы: 1-е месца заняў квартэт узорнай студыі эстраднай песні “Красавік” у складзе Валерыі Кос, Паліны Бекіш, Кацярыны Раманавай і Надзеі Санько (кіраўнік Святлана Іванаўна Аляксеева). Цудоўна выканала конкурсныя творы і заняла 2-е месца салістка студыі эстраднага вакалу “Элегія” Паліна Цыбульская (педагог Ірына Анатольеўна Краўчук), удзельнікі танцавальнага калектыву “Кантрасты” (педагог Таццяна Дзмітрыеўна Дзекевіч) удастоіліся ганаровага 3-га месца.

Удзел у Міжнародным фестывалі “Сонца, радасць, прыгажосць” у Балгарыі — гэта не толькі падарунак і ўзнагарода за руплівую і плённую працу, але і магчымасць паглядзець свет.

Іна БЯЛЯЕВА,
загадчык аддзела мастацкай творчасці Шчучынскага палаца творчасці дзяцей і моладзі.