Біяраскладальная папера

- 14:50Падзеі, Сацыяльны ракурс

Падведзены вынікі Еўразійскай патэнтнай універсіяды “Погляд у будучыню — 2022”.

Медалём універсіяды за работу “Выраб пергаментнай паперы з палепшанымі фізіка-механічнымі і гідрафобнымі ўласцівасцямі” ў намінацыі “Зямля — наш агульны дом: тэхнічныя рашэнні сучасных экалагічных праблем” адзначаны навучэнец гімназіі № 40 Мінска Дамір Уласевіч. Навуковы кіраўнік — настаўніца хіміі Юлія Сташкевіч. 

— Я напісаў работу на тэму вырабу пергаментнай паперы. Гэтая папера з’яўляецца поўнасцю біяраскладальнай, а таксама валодае найлепшымі гідрафобнымі ўласцівасцямі. Для пачатку мы даследавалі прадукцыю пергаментнай паперы ў Беларусі і даведаліся, што на самай справе ў нашай краіне пергаментная папера не вырабляецца ні на адным заво­дзе. Пазней мы вывучылі склад пергаментнай паперы і пераканаліся, што там утрымліваецца сілікон, які з’яўляецца не поўнасцю біяраскладальным. У выніку мы зрабілі біяраскладальную пергаментную паперу, прадставілі распрацоўку на конкурс, і я перамог. Гэта вельмі высокая ацэнка маёй работы, якая дае добры стымул рухацца наперад, — падкрэсліў Дамір Уласевіч. 

Наталля КАЛЯДЗІЧ.