Квадратныя метры падтрымкі

- 9:30Сацыяльны ракурс, Соцыум

Маладая сям’я педагогаў атрымала двухпакаёвую арэндную кватэру ў новым доме ў Бешанковічах. Днямі перавезлі туды мэблю і ката. 

Кацярына Рэпінская — выхавальніца групы прадоўжанага дня сярэдняй школы № 2 Бешанковіч. Яе муж Ігар — настаўнік фізічнай культуры і кіраўнік па ваенна-патрыятычным выхаванні Бачэйкаўскай сярэдняй школы Бешанковіцкага раёна. Зараз ён праходзіць тэрміновую службу ў беларускім войску, пасля заканчэння якой вернецца да выканання працоўных абавязкаў. У свой час малады чалавек скарыстаўся мэтавай формай навучання, зараз ідзе чацвёрты з пяці абавязковых для адпрацоўкі гадоў. 

Ігар Рэпінскі вырас у Бешанковічах, малая радзіма яго жонкі — аграгарадок Гараны Полацкага раёна. Пазнаёміліся яны падчас вучобы ў Віцебскім дзяржаўным універсітэце імя П.М.Машэрава. Малады чалавек вучыўся на факультэце фізічнай культуры і спорту, дзяўчына — на педагагічным па спецыяльнасці “Пачатковая адукацыя”. Калі ён скончыў універсітэт і вярнуўся ў родныя мясціны ўжо маладым спецыялістам, яна толькі завяршыла першы курс навучання. Але адлегласць не перашкода для сапраўдных пачуццяў. Праз два гады згулялі вяселле. А яшчэ праз год выпускніца таксама прыехала працаваць на Бешанкоўшчыну. 

Першы час сям’я жыла ў наёмнай аднапакаёвай кватэры. Калі даведаліся, што будуецца новы дом і ў маладых спецыялістаў ёсць магчымасць атрымаць там арэнднае жыллё, адразу зацікавіліся. Працоўны кантракт у Кацярыны заключаны на 5 гадоў, бо яны з мужам ужо цвёрда вырашылі пускаць карані менавіта ў Бешанковічах. Гэта дало ім права падаць адпаведную заяўку і атры­маць запаветныя квадратныя метры.

Чытайце матэрыял Аксаны Мыцько ў нумары ад 10 лютага 2023 года.