Прыгожа і ўтульна

- 13:19Сацыяльны ракурс, Соцыум

Новы дзіцячы дом сямейнага тыпу адкрыўся ў Кіраўску. Ён стаў 56­-й падобнай установай у Магілёўскай вобласці.

Двое дзетак — Уладзіслаў і Карына, якія раней заставаліся без апекі блізкіх, набылі новую сям’ю ў асобе Алы і Дзмітрыя Перавознікавых. Акрамя іх, у сям’і выхоўваюцца родныя непаўналетнія дочкі Даша і Арына. Добраўпарадкаваны дом стаў для вялікай сям’і выдатным падарункам на навагоднія святы.

— У нас з жонкай даўно ўзнікалі думкі аб тым, каб узяць на выхаванне дзяцей-сірот. Напэўна, на гэта паўплывала тое, што мы з мнагадзетных сем’яў. А яшчэ натхніў прыклад маёй маці. Яна не адно дзесяцігоддзе з’яўляецца маці-выхавальніцай дзіцячага дома сямейнага тыпу, — расказаў Дзмітрый Перавознікаў. 

— Бацькамі-выхавальнікамі мы сталі толькі надоечы. Але гэта было мэтанакіраванае ўзважанае рашэнне. Заўсёды хацелі вялікую сям’ю. Хацелася таксама дапамагаць абяздоленым дзеткам, дарыць ім бацькоўскую любоў. Да нядаўняй пары жылі ў Чэрыкаве, а калі прыйшла прапанова пераехаць у Кіраўск, амаль адразу пагадзіліся. Разумеем, што не ўсё будзе проста, бо ў нашых прыёмных сына і дачкі складаны лёс. Але з усебаковай падтрымкай — справімся. Да таго ж у нас у абодвух педагагічная адукацыя, а ў мяне ўжо ёсць вопыт работы з дзецьмі-сіротамі. Вельмі радуе наш новы дом. Тут так прыгожа і ўтульна! — падзялілася Ала Перавознікава.

 

Чытайце матэрыял Ганны Сінькевіч у нумары ад 27 студзеня 2023 года.