Brexit без здзелкі немагчымы

- 12:00Інфармацыйная гадзіна

Брытанскія дэпутаты падтрымалі прапанову прэм’ер-міністра Тэрэзы Мэй аб выключэнні сцэнарыя выхаду Вялікабрытаніі з Еўрасаюза без пагаднення аб умовах Brexit.

Парламентарыі таксама адобрылі папраўку да заканадаўчай ініцыятывы Тэрэзы Мэй, што пера­шкаджае рэалізацыі Brexit без здзелкі пры любых абставінах.

14 сакавіка брытанскі парламент падтрымаў прапанову ўрада аб пераносе даты выхаду Злучанага Каралеўства з Еўрасаюза (Brexit) на больш позні тэрмін, паведамляе ТАСС.

У час праведзенага галасавання ў палаце аб­шчын 412 дэпутатаў выступілі за адтэрміноўку Brexit, 202 — супраць. Такім чынам, цяпер брытанскі ўрад павінен накіраваць запыт ЕС аб так званай тэхнічнай адтэрміноўцы даты Brexit да 30 чэрвеня ў тым выпадку, калі палата абшчын зможа ўхваліць да 20 сакавіка праект пагаднення аб умовах Brexit. Гаворка ідзе пра тыя ж умовы здзелкі, якія парламент ужо двойчы адхіліў.