Першы энергаблок БелАЭС з моманту ўключэння ў аб’яднаную энергасістэму ў лістападзе 2020 года выпрацаваў 4,6 млрд кВт.г электраэнергіі.
Аб гэтым паведаміў міністр энергетыкі Віктар Каранкевіч і ўдакладніў:
— Гэта дало магчымасць замясціць каля 1,3 млрд куб.м прыроднага газу. Штодзень на атамнай электрастанцыі вырабляецца 28 млн кВт.г электраэнергіі — гэта прыкладна 25 працэнтаў ад агульнага аб’ёму вытворчасці электрычнай энергіі ў краіне. З улікам уводу ў эксплуатацыю другога энергаблока або станцыі ў цэлым агульны аб’ём вытворчасці электрычнай энергіі складзе каля 18,5 млрд кВт.г у год з тэрмінам эксплуатацыі 60 гадоў з магчымасцю яго прадаўжэння да 100 гадоў з улікам існуючай практыкі прадаўжэння работы рэактарных установак.
Міністр нагадаў, што другі энергаблок будзе ўведзены ў прамысловую эксплуатацыю ў 2022 годзе:
— Да канца гэтага года плануецца перайсці да этапу так званага фізічнага пуску — гэта загрузка свежага ядзернага паліва ў актыўную зону рэактара на другім энергаблоку.
Віктар Каранкевіч паведаміў, што сёння ў свеце функцыянуе 445 блокаў атамных электрастанцый:
— 51 блок знаходзіцца ў стадыі будаўніцтва. Ёсць прагнозы МАГАТЭ, што доля вытворчасці электрычнай энергіі на атамных электрастанцыях можа павялічыцца да 2050 года ў 2 разы і дасягнуць узроўню 12 працэнтаў пры цяперашніх 6 працэнтах.
Па матэрыялах БелТА
падрыхтавала Кацярына РУМЯНЦАВА.