Да ўдзелу ў праекце «Цягнік Памяці» ў 2023 г. далучацца школьнікі з Арменіі, Казахстана, Кыргызстана

- 11:39Главная, Новости

Беларуска-расійскі праект «Цягнік Памяці» ў 2023 г. пройдзе пад эгідай Саюзнай дзяржавы, паведаміў карэспандэнту «Настаўніцкай газеты» намеснік дырэктара Нацыянальнага цэнтра мастацкай творчасці дзяцей і моладзі Дзмітрый Туронак.

Наведванне памятных месцаў, звязаных з гісторыяй Вялікай Айчыннай вайны, зносіны з ветэранамі, удзел у тэматычных сустрэчах, азнаямленне з гістарычнымі і культурнымі аб’ектамі гарадоў — усё гэта чакае 90 удзельнікаў з Расійскай Федэрацыі, 55 — з Беларусі і па 20 з Арменіі, Казахстана і Кыргызстана. Усяго ў праекце летам 2023 г. прымуць удзел 205 чалавек. Упэўнены, гэта дазволіць маладым людзям знайсці сяброў і аднадумцаў, згуртавацца і стварыць трывалы падмурак для развіцця маладзёжнага супрацоўніцтва паміж нашымі краінамі, — пракаменціраваў Д. Туронак.

Як і летась, старт падарожжа адбудецца ў Брэсце. А вось яго маршрут зменіцца.

Настасся ЧАРКАНАВА
Фота з архіва рэдакцыі