Дадаць інтрыгі

- 9:39Выхаванне, Дадатковая адукацыя

Выхаванне дзіцяці павінна быць не толькі карысным, але і цікавым. Толькі так яно будзе мець станоўчы эфект. У гэтым перакананы ў Гомельскім дзяржаўным абласным палацы дзяцей і моладзі. 

“Што да карысці, то мы разумеем, куды нам рухацца, трымаючы пад рукой адпаведныя дакументы, а вось з цікавас­цю ўсё куды складаней. Відавочна, што запыты цяперашняга пакалення мяняюцца імк­ліва, і тыя формы, метады і змест культурна-адпачынкавай дзейнасці, якія былі актуальныя нават год назад, сёння могуць выклікаць у дзяцей і падлеткаў абурэнне і нежаданне ўдзельнічаць. Як жа знайс­ці нешта новае? Тут успамінаецца даволі збітая фраза “Усё новае — гэта добра забытае старое”, — гаворыць Алег Макушкін, намеснік дырэктара па арганізацыйна-масавай і творчай рабоце.

У далёкім 2002 годзе, будучы навучэнцам Гомельскага дзяржаўнага педагагічнага каледжа імя Л.С.Выгоцкага, А.В.Макушкін трапіў на практыку ў аздараўленчы лагер “Дружба”. І з таго часу ўся яго педагагічная дзейнасць была звязана з летнікамі! За 20 гадоў “лагернай” кар’еры ён паспрабаваў сябе ў ролі выхавальніка, радыёмеханіка, акампаніятара, педагога-арганізатара, педагога сацыяльнага, педагога дадатковай адукацыі, старшага выхавальніка і нават начальніка лагера. Былі лагеры кругласутачныя, аздараўленчыя, профільныя і інш. Вопыт арганізацыі мерапрыемстваў у летніках спатрэбіўся яму цяпер — 7 апошніх гадоў ён каардынуе культурна-адпачынкавую дзейнасць на ўзроўні вобласці. І за ўвесь гэты час склалася пэўная, правераная на трываласць сістэма выхаваўчай работы, дзе ганаровае месца заўсёды займала гульня-падарожжа, або гульня па станцыях, так папулярная ў летніках. 

“Не ведаю, колькі форм работы было, ёсць і яшчэ прыдумаюць, але гэтая форма, на мой погляд, унікальная! Яе змест можна напаўняць любой тэматыкай — здаровы лад жыцця, патрыятычные выхаванне, экалогія і інш., — гаворыць Алег Ва­сільевіч. — Але на дварэ XXI стагоддзе! Каб быць зразумелымі і блізкімі для сучасных дзяцей, мы павінны быць у трэндзе.

 

Чытайце матэрыял Святланы Нікіфаравай у нумары ад 24 студзеня 2023 года.