Перад кожным настаўнікам замежнай мовы стаіць задача па развіцці ў навучэнцаў камунікатыўных кампетэнцый, якія дазваляюць ажыццяўляць маўленчыя зносіны ў рэальных сітуацыях. Аднак часта педагогі сутыкаюцца з шэрагам цяжкасцей: адсутнасцю ў дзяцей матывацыі да зносін, унутранымі заціскамі перад іншамоўным гаварэннем, страхам зрабіць памылку.
Таму настаўнік абавязаны стварыць такія ўмовы, каб зносіны сталі неабходнымі, каб навучэнцы захацелі гаварыць, абмяркоўваць, спрачацца, даказваць свой пункт гледжання і каб камунікацыя стала патрэбай. У працэсе творчага пошуку эфектыўных метадаў і прыёмаў навучання маю ўвагу прыцягнула камунікатыўная гульня, якая з’яўляецца найбольш дзейсным спосабам стымуляцыі сямікласнікаў да актыўнасці.
- Камунікатыўныя гульні, у аснове якіх ляжыць метадычны прыём ранжыравання.
Выкарыстоўваю такія гульні пры вывучэнні тэмы “Пакупкі” на этапе замацавання і кантролю лексікі і прыслоўяў too, enough. На этапе падрыхтоўкі да гульні прапаноўваю практыкаванні на паўтарэнне лексічнага і граматычнага матэрыялу, які трэба будзе выкарыстоўваць у гульні. Далей арганізую гульню A hot-air balloon, дзе кожны навучэнец спрабуе пераканаць, што яго магазін самы лепшы і патрэбны ў горадзе. Напрыклад: Are your clothes too old-fashioned? Not fashionable enough? Do you want to look like a model? Our shop “A star” is for you! Here you can find striped and checked shirts, baggy and tight tops, smart and casual clothes. We are waiting for you!
- Камунікатыўныя гульні, пабудаваныя на аснове наўмыснага стварэння адрозненняў у аб’ёме інфармацыі ў навучэнцаў.
Пры вывучэнні розніцы часоў Present Perfect і Present Perfect Continuous імкнуся навучыць школьнікаў выкарыстоўваць іх у маўленні. Прапаную гульню Guess why? пры замацаванні гэтых граматычных структур. Адзін навучэнец апісвае свой стан, а другі выказвае здагадкі, спрабуючы знайсці прычыну гэтага. Напрыклад:
— I am crying. Guess why?
— Have you been watching a sad film?
— Have you lost your diary?
Пры вывучэнні тэмы “Жыццё ў горадзе і вёсцы” выкарыстоўваю гульню Question dice на этапе кантролю ўменняў задаваць пытанні суразмоўніку, абапіраючыся на вывучаны раней тэкст. Навучэнцы ў парах па чарзе кідаюць ігральную косць з пытальнымі словамі на гранях. Напрыклад: When was Vitebsk first mentioned in chronicles?; How many people survived in Vitebsk after the World War II?; What is Vitebsk famous for?
- Гульні, якія прадугледжваюць групаванне або падбор прыдатных варыянтаў.
На этапе фізкультхвілінкі часта выкарыстоўваю гульню Make up a sentence пры навучанні маналагічнай мове. Так, пры вывучэнні тэмы “Спорт” дзялю клас на 2—3 каманды. Кожная атрымлівае пытальны сказ, разрэзаны па словах, і складае яго, а кожны ўдзельнік адказвае на пытанне. Напрыклад: When did you take up doing sports?; Where do you usually play games?; What is your favourite sport?
- Гульні на пошук пары і каардынацыю дзеянняў.
Гэтыя гульні выкарыстоўваю пры фарміраванні ўменняў гаварэння на этапе замацавання лексічнага матэрыялу. Так, у гульні Broken proverbs па тэме “Спорт” навучэнцы шукаюць сваю пару з працягам прыказкі або афарызма, а потым каменціруюць іх, выказваючы сваё меркаванне і стаўленне да атрыманай інфармацыі. Напрыклад: A sound mind in a sound body; After dinner sit a while, after supper walk a mile; Talent wins games, but teamwork wins championships.
- Інтэрв’ю.
З мэтай кантролю ведаў па тэме “Фотаальбом Мінска” і развіцця ўменняў задаваць агульныя пытанні прапаную навучэнцам гульню Cross the river. Дзялю клас на 2 каманды, на дошцы малюю шырокую раку. Навучэнцы павінны перасячы яе за 8 крокаў шляхам пастаноўкі агульных пытанняў настаўніку са сцвярджальным адказам. Напрыклад: Is the Troitskoe Suburb one of the oldest parts in Minsk?; Was Minsk first mentioned in 1067?; Is the population of Minsk about two million people?
- Ролевыя гульні.
Гэтыя гульні прымяняю з мэтай актывізацыі лексічнага матэрыялу і камунікатыўных навыкаў. Так, па тэме “Пакупкі” пры навучанні дыялагічнай мове праводжу гульню Mr. Grumpy in the shop. Містар Буркун прыходзіць у магазін вярнуць рэч, а прадавец прапануе іншую ўзамен.
— Can I help you?
— Yes, please. I don’t like the shirt I bought yesterday. It is too baggy.
— Well, we can offer you another one. Look at this shirt.
— I think it’s old-fashioned.
— What about this striped one?
— It looks stylish, but I dislike the colour.
— You can choose the colour you like.
— OK. Can I try it on?
— Sure. The changing room is over there.
— Thank you very much for your help.
Дыдактычны модуль па прымяненні камунікатыўных гульняў
для развіцця ўменняў гаварэння навучэнцаў 7 класа
Раздзел |
Тэма |
Гульні для актывізацыі |
Гульні для актывізацыі маналагічнай мовы |
Unit 1 |
Appearance |
Lesson 5 — Interrupt me politely |
Lesson 5, 8 — A boastful hare. |
Unit 2 |
Shopping |
Lesson 4 — Guess why. |
Lesson 2 — Riddles. |
Unit 3 |
Friendship |
Lesson 3 — Guess why. |
Lesson 4 — A boastful hare. |
Unit 4 |
Sports |
Lesson 5 — Celebrity. |
Lesson 8 — Make up a sentence. |
Unit 5 |
Travelling back in time |
Lesson 3 — Question dice. |
Lesson 4 — Make up a sentence |
Unit 6 |
Town and village |
Lesson 2 — What does it mean? |
Lesson 3 — Cross the river |
Unit 7 |
Travelling to world capitals |
Lesson 4 — Fortune cookies. |
Lesson 4 — An uninhabited island. |
Unit 8 |
From Australia to Belarus |
Lesson 9 — What does it mean? |
Lesson 5 — Cross the river. |
Unit 9 |
English |
Lesson 2 — Interrupt me politely. |
Lesson 3 — Can |
Celebrity
Навучэнец садзіцца каля дошкі перад класам, выцягваючы картку са знакамітым спартсменам, акцёрам, казачным героем, спеваком, краінай, фільмам і г.д. Клас стараецца адгадаць іх, задаючы розныя пытанні і атрымліваючы на іх адказы. Клас перамагае, калі адгадвае чалавека да
15 пытанняў.
A boastful hare
Кожны навучэнец выцягвае картку з жывёлай, якой ён будзе, і, ужываючы ступені параўнання прыметнікаў, расхвальвае сябе.
An uninhabited island
Навучэнцы пішуць назвы 7 прадметаў, якія б яны ўзялі з сабой на бязлюдны востраў, і, задаючы пытанні адно аднаму, адгадваюць змест спіса, а далей абмяркоўваюць і ўзгадняюць адзіны спіс.
Riddles
Загадкі могуць быць на любую тэму. Напрыклад, апісаць знешнасць аднакласніка, яго адзенне, жывёлу, прафесію, від транспарту, магазін, від мастацтва, СМІ і г.д.
The best present
Навучэнцы дастаюць па адным прадмеце або картцы з яго выявай са скрынкі або мяшка і стараюцца даказаць, што іх падарунак настаўніку самы лепшы.
A half crossword
Гуляюць парамі. Кожны навучэнец атрымлівае крыжаванку па пэўнай тэме, рэшаную напалову. Каб даведацца адсутныя словы, ён пытаецца ў суседа. Гледзячы на адказ, дае азначэнне слову. Так, задаючы
пытанні адно аднаму і атрымліваючы тлумачэнні, навучэнцы запаўняюць крыжаванку да канца.
More questions
Клас дзеліцца на 2 каманды. Навучэнцы глядзяць відэа на пэўную тэму, пасля чаго складаюць пытанні сапернікам. Перамагае каманда, якая падрыхтавала найбольшую колькасць пытанняў і дала больш правільных адказаў.
Fortune cookies
Навучэнцы на лістках пішуць прадказанні для аднакласнікаў у Future Simple. Яны могуць быць сур’ёзныя, жартоўныя і нават недарэчныя. “Прадказальнік” садзіцца перад класам і адказвае на пытанні. Напрыклад: You will have a lot of money. Will I win in a lottery? Will I find money?
What’s next? What’s happened?
Клас дзеліцца на 2—3 каманды. Навучэнцы складаюць сказы-здагадкі аб тым, што рабілі ці будуць рабіць героі на малюнку. Выйграе каманда, якая склала найбольшую колькасць правільных сказаў.
Камунікатыўныя гульні выклікаюць цікавасць і актыўнасць дзяцей, дазваляюць ім праявіць сябе ў займальнай для іх дзейнасці, садзейнічаюць больш хуткаму і трываламу запамінанню вучэбнага матэрыялу. Навучэнцы менш баяцца зрабіць памылку, а таму больш і часцей размаўляюць, выказваюць сваё меркаванне, тым самым развіваюць маўленчую кампетэнцыю. Але пры ўсёй прывабнасці і эфектыўнасці такіх гульняў неабходна прытрымлівацца пачуцця меры, інакш яны стомяць і страцяць свежасць эмацыянальнага ўздзеяння.
Ганна ШЧУПАК,
настаўніца англійскай мовы гімназіі Лунінца імя М.П.Анцукевіча