Earth Hour для шасцікласнікаў

- 12:45Педагагічная майстэрня

На прапанову прыехаць на ўрок настаўніца англійскай мовы і намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце гімназіі Браслава Вольга Васільеўна Лукша пагадзілася адразу. За гэта ёй вялікі дзякуй, бо мінулы тыдзень быў апошнім, а таму і самым клопатным у ІІІ чвэрці. Вольга Васільеўна запрасіла на ўрок англійскай мовы ў 6 класе, які праходзіў па тэме “Гадзіна Зямлі. Маўленне”. Па сваім тыпе гэта быў урок развіцця маўленчых уменняў навучэнцаў. Мэту настаўніца суаднесла з вынікам, таму меркавалася, што да заканчэння ўрока вучні змогуць расказаць пра акцыю “Гадзіна Зямлі” і яе значэнне для экалогіі Браслава, выкарыстоўваючы пры гэтым інфармацыю ўрока.

Задачамі вучэбных заняткаў сталі стварэнне ўмоў для актыўнага маўленчага ўзаемадзеяння; развіццё ўменняў выкарыстоўваць у вусным маўленні інфармацыю, атрыманую пры чытанні і ўспрыманні іншамоўнага маўлення на слых; фарміраванне ўменняў планаваць свае камунікатыўныя паводзіны; арганізацыя сітуацыі для развіцця рэфлексіўных здольнасцей вучняў.

Метады, якімі карысталася падчас урока Вольга Васільеўна, — камунікатыўны, інтэрактыўны. Абсталяванне ўрока: інтэрактыўная дошка, раздатачны матэрыял.

Шасцікласнікі, рыхтуючыся да ўрока, ціха перагаворваліся паміж сабой, задавалі арганізацыйныя пытанні настаўніцы. У класе панавала працоўная атмасфера, таму, калі празвінеў званок, усе ўключыліся ў работу.

Ход урока

Арганізацыйны этап традыцыйна доўжыцца некалькі хвілін. Яго мэта — стварэнне псіхалагічнай гатоўнасці класа да ўрока, увядзенне ў атмасферу іншамоўных зносін. Задачамі з’яўляюцца зняцце эмацыянальнага напружання, наладжванне кантакту з дзецьмі; арганізацыя працоўнага настрою, арыентацыя на поспех і стварэнне ўмоў для актыўнага выкарыстання замежнай мовы ў вусным маўленні.

Вольга Васільеўна павітала навучэнцаў, падвяла шасцікласнікаў да ўсведамлення асноўных паняццяў урока. Дзеці ж, гледзячы на сваю настаўніцу, слухалі яе, дэманструючы ўключанасць у работу.

Мэтай этапу матывацыі і мэтапастаноўкі стала падрыхтоўка вучняў да ўсвядомленага засваення вучэбнага матэрыялу, сумеснае вызначэнне мэт урока і яго канчатковага выніку, матывацыя на пазнавальную дзейнасць.

У ходзе гутаркі Вольга Васільеўна задае навучэнцам пытанні, заснаваныя на іх вопыце, затым звяртае ўвагу на экран з выявай планеты Зямля і лічбай 60 і прапануе вызна­чыць тэму ўрока.

Навучэнцы адказваюць на пытанні настаўніцы, прапануюць варыянты тэмы ўрока. Разам з настаўніцай вызнач­аюць асобасна значную мэту ўрока, выкарыстоўваючы ліст пос­пеху.

Success criteria Put v if “YES” and x if “NO”
I can name 3 facts about Earth Hour  
I can explain how this campaign started  
I can explain why people should join this campaign  
I can say at least 5 sentences about Earth Hour events in Braslav and advice other people to join this campaign

Аперацыйна-пазнавальны этап пачаўся з успрымання і разумення іншамоўнага маўлення на слых. Настаўніца прапанавала суаднесці паняцці і іх азначэнні і скласці свае сказы з дадзенымі словамі. Шасцікласнікі падбіралі сінонімы да слоў, прапанаваных на экране (LearningApps.org).

Далей Вольга Васільеўна прапанавала прагледзець відэа­фрагмент па тэме ўрока, выканаць заданне для ўдасканалення навыкаў успрымання іншамоўнага маўлення на слых.

Watch the video and say if the sentences are true or false?

Before watching (T\F)   After watching (T\F)
  Spider-Man is the first Superhero Ambassador for Earth Hour    
  Earth Hour is a movement that has created little impact around the world    
  Earth Hour is about people from around the world joining forces to improve the planet    
  Uganda planted 500,000 trees    
  Argentina protected 4 million hectares of sea  
  Earth Hour will launch the world’s second crowdfunding and crowdsourcing platform for the planet    
  Lights On for the Reef is another Earth Hour project    
  You can find out more information at earthhour.org    

Дзеці прагледзелі відэафрагмент, вызначылі на слых інфармацыю, неабходную для адказаў на пытанні. Педагог у гэты час кансультавала вучняў, каардынуючы іх дзейнасць і арганізуючы сітуацыі для рэфлексіі і карэкцыі пры ўзнікаючых адхіленнях.

Аперацыйна-пазнавальны этап уключаў і работу з тэкстам. Мэтай гэтага віду дзейнасці з’яўляецца ўменне навучэнцаў вызначыць асноўную думку прапанаванага тэкставага фрагмента і выкарыстоўваць атрыманую інфармацыю ў гаворцы.

Вольга Васільеўна просіць навучэнцаў адказаць на пытанні пра Гадзіну Зямлі. Тлумачыць заданне, прапануе прачытаць тэкст у парах, і падрыхтавацца расказваць сваю част­ку тэксту аднакласнікам.

What is Earth Hour?

Earth Hour is an annual global campaign that encourages people and businesses around the world to switch off electricity at the same time for one hour. Earth Hour started in Australia in 2007 when 2.2 million people in the city of Sydney turned off lights for an hour. Since then it has grown to a massive global event. In 2013, millions of people in 7,000 cities and towns around the world switched off their lights for 60 minutes at the end of March. Every year well-known buildings around the world such as the Sydney Opera House, the UK Parliament, Buckingham Palace and the Empire State Building take part and ‘go dark’ for Earth Hour. The campaign even went into space when astronauts reduced power on the International Space Station in 2011.

Who organizes Earth Hour?

Earth Hour is organized by the World Wide Fund for Nature (WWF). It was started by Andy Ridley, originally from Britain, who is executive director of Earth Hour Global, WWF. He came up with the idea of Earth Hour because he wanted to raise awareness of environmental issues by asking people to do something positive to help the planet. Switching off the lights for an hour can make a small difference to the amount of energy we use but Earth Hour is also a symbolic event to make people think about the problems of climate change.

Why March?

The end of March is around the time of the spring and autumn equinoxes /ˈɛkwɪˌnoks/(“раўнадзенства”) in the northern and southern hemispheres respectively, so sunset times in both hemispheres are at similar times. This means that a global ‘lights out’ event has most visual impact at this time of year.

UK events

In 2013 in the UK, the pop group McFly gave a live acoustic performance (using no electricity!) dressed in panda costumes (the WWF’s logo is a panda) for Earth Hour. Actors and TV personalities including Kevin McCloud and Miranda Richardson recorded Rudyard Kipling’s famous Just So Stories for families to listen to by candlelight.

As well as famous London landmarks such as Big Ben, the London Eye and Buckingham Palace switching off their lights, there are many other events around Britain. On the WWF’s interactive map you can see which people, businesses, schools, organisations and landmarks are taking part this year and what they are doing: http://earthhour.wwf.org.uk/#uk-map.

#passthepanda

The WWF’s famous panda logo recently helped to promote Earth Hour. In 2014, the WWF asked their Facebook users to name a panda — not a real animal but a cute panda teddy bear. They chose some of the suggestions to name 60 panda teddy bears. These pandas were then passed around in the UK so that people could take photos of themselves with a bear and tweet a #passthepanda selfie to @wwf_uk. The WWF also encouraged everyone to join in by tweeting a #passthepanda selfie of themselves either in panda costume or wearing panda face paints! (спасылка на тэкст http://learnenglishteens.britishcouncil.org/uk-now/read-uk/earth-hour-uk )

Пакуль вучні працуюць з прапанаванымі тэкстамі, Вольга Васільеўна каардынуе іх работу. Затым прапануе навучэнцам аб’яднацца ў дзве групы і падзяліцца інфармацыяй, пра якую яны даведаліся, а таксама знайсці адказы на пытанні, якія абмяркоўваліся перад чытаннем тэксту.

Дзеці адказваюць на пытанні настаўніцы, чы­таюць сваю частку тэксту, рыхтуючыся раска­заць інфармацыю аднакласнікам. Працуючы ў групах, абменьваюцца інфармацыяй, знаходзяць адказы на пытанні. Выказваюць сваё меркаванне адносна прачытанай інфармацыі. Адказваюць на пытанні настаўніцы (слайд гля­дзіце ніжэй.

Трэцяя частка аперацыйна-пазнавальнага этапу — маўленне. Тут навучэнцы павінны былі расказаць пра Гадзіну Зямлі з выкарыстаннем матэрыялу ўрока. Настаўніца патлумачыла заданне, а пасля каардынавала работу вучняў у групах, арганізоўвала карэкцыю цяжкасцей, якія ўзнікалі.

1. Is Earth Hour a good idea? Why?

2. Can Earth Hour be harmful for the nature?

3. How can people take part in the campaign?

4. Why is it necessary for people to join Earth Hour?

Шасцікласнікі, працуючы ў парах (мікрагрупах), скла­даюць вуснае выказванне на тэму правядзення Гадзіны Зямлі ў Браславе, выкарыстоўваючы інфармацыю, атрыманую з відэа і прачытанага тэксту.

Мэта этапу кантролю — атрыманне інфармацыі аб дасягненні ўсімі навучэнцамі планаваных вынікаў навучання. Тут Вольга Васільеўна прапанавала вярнуцца да ліста поспеху, пасля арганізавала візуальную праверку і гутарку па яе выніках.

Шасцікласнікі ў сваю чаргу адзначылі ў лістах поспеху ўзровень уласных вучэбных дасягненняў, ацанілі сваю дзейнасць.

Дамашняе заданне

Настаўніца прапанавала навучэнцам дамашняе заданне.

Падвядзенне вынікаў урока і рэфлексія

Вольга Васільеўна прааналізавала дзейнасць вучняў на ўроку, ацаніла іх пазнавальную актыўнасць і падзякавала навучэнцам за сумесную работу.

Урок скончыўся. Практычна ўся запланаваная настаўніцай работа была выканана. Ніжэй будзе невялікі каментарый Вольгі Васільеўны. Ад сябе хачу сказаць, што мне вельмі спадабалася атмасфера ўрока — спакойная, працоўная і на сто працэнтаў англамоўная. Гаварылі ўсе, хоць кожны ў сваім тэмпе. Пры гэтым дзеці вельмі карэктна ставіліся адно да аднаго, імкнуліся дапамагаць адно аднаму. Безумоўна, тон задавала настаўніца — эмацыянальная, цярплівая і ўважлівая да кожнага. На працягу ўсіх 45 хвілін у класе панавала атмасфера ўзаемапавагі.


На пачатку нашай сумеснай рэфлексіі пасля ўрока Вольга Васільеўна адзначыла, што гэтыя шасцікласнікі ёй падабаюцца найперш тым, што не баяцца памыляцца.

— Гэтая група (яна, дарэчы, змешаная, бо ў яе ўвахо­дзяць прадстаўнікі двух класаў) вывучае англійскую мову на павышаным узроўні — 5 гадзін у тыдзень. Вы прысутнічалі на фінальным уроку тэмы, прысвечанай ахове навакольнага асяроддзя (экалогія). Тэму “Гадзіна Зямлі” ўзяла, бо гэтая міжнародная падзея будзе адзначацца ў апошнюю суботу сакавіка. Акрамя таго, наша гімназія пастаянна ўдзельнічае ў розных экалагічных акцыях, і Гадзіну Зямлі мы праводзім даўно для ўсіх жыхароў нашага горада.

Магчыма, шасцікласнікам было цяжкавата адразу ўключыцца ў работу і зразумець сутнасць прапанаванай тэмы, але яны добра справіліся. На ўключэнне ў аўтэнтычнае асяроддзе спрацаваў прома-ролік, які мы паглядзелі ў пачатку ўрока, а на больш глыбокае ўключэнне ў змест тэмы — заданне на суадносіны паняццяў (некаторыя словы былі вядомыя, а для іншых трэба было падабраць сінонімы). Ліст крытэрыяў паспяховасці стаў маршрутным на ўроку. Ён, дарэчы, з’яўляецца элементам актыўнай ацэнкі, які я часта выкарыстоўваю. Безумоўна, асноўная мэта ўрока англійскай мовы — маўленне. Тут хачу адзначыць, што, нягледзячы на пэўную скаванасць і памылкі, дзеці гаварылі. Працавалі дружна і зладжана.

Увогуле, на сваіх уроках імкнуся выкарыстоўваць інфармацыйныя тэхналогіі. Наяўнасць інтэрнэту дазваляе выкарыстоўваць шматлікія рэсурсы, якія дапама­гаюць адпрацоўваць практычныя ўменні і навыкі. Акрамя таго, у маім метадычным арсенале даўно прысутнічаюць інтэрактыўныя методыкі, элементы праектнай тэхналогіі. Мы з вучнямі ўдзель­нічаем у самых розных міжнародных інтэрнэт-праектах, каардынуем iEARN праект “Свет, у якім мы жывём”, што дазваляе не толькі пашыраць свае веды па англійскай мове, але і ўключацца ў сумесную дзей­насць з аднагодкамі з усяго свету. Дарэчы, на сённяшнім уроку дамашнім заданнем стала распрацоўка міні-праекта, бо стварэнне постара ці відэароліка — гэта праект, хоць і не паўнавартасны.

Вольга ДУБОЎСКАЯ.
Фота аўтара.