Напярэдадні Калядных свят, у рамках акцыі “Нашы дзеці”, вучняў школы чакаў чарговы падарунак. Шэфамі школы (УСП “Новы Двор-Агра”) была арганізавана экскурсія на філіял “Завод Хімвалакно” “ААТ Гродна Азот”.
Наместнік дырэктара па ідэалагічнай рабоце філіяла “Завод Хімвалакно” Вячаслаў Мікалаевіч Жаваранак і работнікі прадпрыемства цёпла сустрэлі нашых вучняў і бацькоў.
Спачатку для дзяцей і дарослых быў арганізаваны салодкі стол. Удзельнікам экскурсіі прадэманстраваны дакументальны фільм “Гісторыя ўзнікнення завода “Хімвалакно”. Вучні і бацькі атрымалі магчымасць назіраць за працай работнікаў прадпрыемства ў розных цэхах, убачыць, як ствараюць поліамідныя і поліэфірныя ніці і валокны. Свае дзверы адчыніла ім і лабараторыя якасці прадукцыі: дзеці і дарослыя змаглі сачыць за праверкай на якасць поліэфірнай ніці.
Школьнікі атрымалі адказы на многія пытанні: якія спецыяльнасці запатрабаваны на заводзе? якія ёсць вакансіі на заводзе на данны момант? дзе можна атрымаць адукацыю, каб потым прыйсці працаваць на прадпрыемства? якая заработная плата работнікаў прадпрыемства? якія сацыяльныя гарантыі маюць работнікі?
Потым разам з Вячаславам Мікалаевічам усе адправіліся на “Гродна Азот”, дзе была праведзена экскурсія па тэррыторыі і ў музеі прадпрыемства. Дзеці з вялікай цікавасцю слухалі расказ экскурсавода музея аб адным з найбуйнейшых прадпрыемстваў Беларусі, якое забяспечвае патрабаванні ў азотных мінеральных угнаеннях не толькі айчыннага агракомплексу, але і замежных спажыўцоў. Школьнікі даведаліся, што прадукцыя прадпрыемсва пастаўляецца амаль ва ўсе краіны свету і што на тэрыторыі “Гродна Азот” можа размясціцца дзве маленькія дзяржавы, такія як Манака. Дзяцей вельмі зацікавіла, што на прадпрыемстве выпускаецца адно з рэчываў, якое ўваходзіць у склад Coca-Cola.
Напярэдадні Калядаў усе ўдзельнікі экскурсіі атрымалі вялікае задавальненне і навагоднія падарункі. Вярталіся дадому з добрым настроем.
Таццяна САЎКО,
намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце
Навадворскай сярэдняй школы Свіслацкага раёна.